Развiтваюся.

Дамавiк.

Жонка паказала лiст мужу. Той прачытаў, парваў яго на дробныя кавалкi i выкiнуў у сметнiцу.

Цяпер яны завешваюць шторы на вокнах так, каб не заставалася нiводнай шчылiны.

X. СУПРАЦОЎНIК

- Што ты робiш увечары? - спыталася сакратарка.

- Не ведаю яшчэ, - адказаў супрацоўнiк.

- Ты мог бы да мяне прыйсцi?

- А хто яшчэ пойдзе?

- Цiшэй. Нашто крычаць? Нiхто не прыйдзе.

- ...

- Няўжо ты не верыш, што можна вось так, раптоўна закахацца i прапанаваць сябе?

- ...

- Дык што, прыйдзеш?

- Заўтра прыйду.

Яна паклала яму ў кiшэню каталожную картку, дзе зграбным почыркам быў напiсаны адрас i тэлефон.

Ён вярнуўся ў кабiнет, дзе над паперамi схiлiўся калега.

- Жанчыны пашалелi, - сказаў супрацоўнiк.

- Пашалелi. Ты пра што? - калега ўзняў галаву.

- Падыходзяць i прапануюць сябе.

- За грошы цi так, з-за кахання?

- Так, без кахання i грошай.

- Ты адмовiўся?

- Не. Але ведаеш, у гэтым нешта не тое.

- Жанчына просiць, трэба iсцi, - калега схiлiўся над сталом.

Супрацоўнiк затэлефанаваў да сакратаркi з метро.

- Гэта я, - сказаў ён, - праз паўгадзiны буду.

- Чакаю, - сказала яна.

Калi ён здымаў куртку, яна пацалавала яго i прашаптала:

- Не палохайся, тут у мяне госцi, але яны хутка сыдуць.

Госцi сядзелi на канапе i глядзелi тэлевiзар. Iх было двое. Ён - худы, з акулярамi "ровар" на гарбаносым твары. Яна - зграбная славянка з папяловай фрызурай i ласкавай паставаю.

Транслявалi футбол.

- Хутка скончыцца, i мы пойдзем, - госць глядзеў на экран.

- Мы з табой былi ў кiно, глядзелi "Кiнг-Конг", - сказала госця да гаспадынi.

- Пра што фiльм? - спыталася тая.

- Пра каханне малпы i жанчыны.

У тэлевiзары зафуркаў свiсток арбiтра, i матч скончыўся. Госць падышоў да акна i сказаў:



15 из 126