
- Дождж пачаўся. Можа, перачакаем?
- Трэба iсцi. Калi б мы выйшлi пасля сеанса, мы б не чакалi, а iшлi б, нават беглi б.
Супрацоўнiк падумаў, што ён з большым задавальненнем пераспаў бы з госцяй, чым з гаспадыняю, але гэта цалкам нерэальна.
Госцi зашпiлiлiся i сышлi ў вечаровы дождж.
Сакратарка села на каленi супрацоўнiку. Ён досыць пяшчотна пагладзiў яе па спiне. Пацалункi былi даволi прыстойныя.
- Так светла яшчэ... Не ведаю, што рабiць? - сказала сакратарка.
- А мне ўсё адно, светла цi цёмна.
- Тады я зараз прыйду.
Яна вярнулася ў кароткай кашулi, што ледзь-ледзь прыкрывала клубы.
- Я люблю на падлозе, - жанчына дастала з шафы крухмальную прасцiну i раскiнула яе на кiлiме.
Супрацоўнiк раптам падумаў, што ў яго можа нiчога не атрымацца, i спытаўся:
- Ты любiш спаць на падлозе, каб нельга было сказаць, што мы ўсе спiм у адным ложку?
- Распранайся. Цi давай я цябе распрану. Мне будзе прыемна.
Яна распранула яго асцярожна i нетаропка. Ён падумаў, што яна распранае яго, як нябожчыка. Яна скiнула праз галаву кароткую кашулю i легла на спiну. Ён думаў, што хадзiць у публiчны дом значна горш, чым рабiць тое, што ён робiць цяпер. Акт атрымаўся рацыянальны, з наборам стандартных паставаў, разрэкламаваных айчынным тэле-кiнематографам.
На працы супрацоўнiк i сакратарка рабiлi выгляд, што нiчога не здарылася, i мелi рацыю, бо рацыянальны акт - гэта гiгiена, i толькi.
XI. ДАМАВIК-4
Мужчына прывёў дадому каханку. Яны пiлi вiно i займалiся эратычнымi гульнямi да знямогi.
Раптам дзверы ў кватэру адчынiлiся.
Мужчына ўскочыў з ложка i памкнуўся да дзвярэй, але на паўдарозе спынiўся i закрычаў:
- Хто тут? Што трэба?
У пад'ездзе адгукнулася рэха. Мужчына выглянуў з кватэры. На пляцоўцы нiкога не было.
- Напэўна, забыўся замок зачынiць. Вось скразняк i расхiнуў дзверы.
