
- Можна.
- Тут? - жанчына агледзела кабiнет.
- Так, - Кадравiк паправiў гальштук.
- Сорамна...
Ён кароткiм ключом адчынiў сейф, дастаў адтуль бутэльку каньяку i чарку.
- Выпiце, калi ласка.
- А вы?
- Служба. Пры выкананнi, скажам так.
Жанчына выпiла каньяк. Распраналася яна павольна i акуратна. Кадравiк зазначыў, што бялiзна зусiм новая. Сарамлiвая жанчына схавала бялiзну пад сукенку, павярнулася да Кадравiка i сказала:
- Сорамна.
- Звыкнеце, - Кадравiк нiколi не гаварыў з жанчынамi на ты, - прайдзiце колькi разоў па кiлiму, я павiнен паглядзець вас, ацанiць, скажам так.
Статная жанчына няспешна пайшла па кiлiму. Кадравiк з прыемнасцю глядзеў на яе вабныя формы i сам сабе зазначыў, што не разумее, чаму такая жанчына павiнна працаваць.
- Можаце апрануцца, - ён апусцiў вочы.
Жанчына бессаромна глядзела на Кадравiка.
- Неабавязкова, - сказаў ён.
- Але я не супраць, - жанчына падышла да Кадравiка i распусцiла вузел ягонага гальштука.
- Вы атрымаеце накiраванне ў лепшую групу.
Натуршчыцай жанчына працавала нядоўга, яна выйшла замуж за выкладчыка тэхнiкi жывапiсу, i той забаранiў ёй працаваць наогул.
Кадравiк працягвае налiваць сарамлiвым жанчынам каньяк.
III. ВАДЗЯНIК
Легкавая машына афiцыйнага колеру мiнула мост, праехала праз лес, заехала на тэрыторыю закiнутага кляштара, абмiнула званiцу i цагляныя выгбы разбуранага сабора, спынiлася каля паруйнаванага палаца i пасiгналiла.
Праз iмгненне з-за рага з'явiўся хлопец у джутавым строi. Ён адчынiў дзверцы афiцыйнай машыны, з якой выйшлi на някошаную траву дзве маладыя асобы, бландзiнка ды брунетка, а за iмi кiраўнiк.
- Знаёмцеся, выгукнуў кiраўнiк i ўзяў хлопца пад локаць, - Вадзянiк: гаспадар закiнутага, забытага Богам i людзьмi кляштара i святой вады. А гэта - мае брунетка i бландзiнка. Iмёны i прозвiшчы яны пакiнулi ў лесе пад мостам.
