
Яна пачырванела, як ранет, i сказала:
- Можна, толькi грудзi ў мяне вельмi вялiкiя, пад кофтамi i курткамi не вiдаць, а так вельмi ўжо вялiкiя, проста жах.
Студэнт расшпiлiў куртку i кофту i пацалаваў сапраўды вельмi вялiкiя грудзi.
Потым студэнт i студэнтка леглi на прагрэтую велiкодным сонцам траву.
- Не так, - сказала яна.
- А як? - спытаўся ён.
Студэнтка стала на каленi, схiлiлася i сказала:
- А ты ззаду. Мне так больш падабаецца, бо ў мяне блiжэй да зада.
Ён сказаў ёй шмат ласкавых i пяшчотных словаў, i яна сказала яму многа добрых слоў.
Потым яны вярнулiся на паляну, дзе спаў прытручаны благiм вiном навучэнец.
Студэнты дапiлi "Прамянiстае" i даелi хлеб з салодкiмi плiткамi. Яна заснула. Ён палюбаваўся, як прыгожа, не раўнуючы тыя анёлы, спяць навучэнец i студэнтка. Палюбаваўся, засумаваў i пайшоў з лесу ў горад.
Навучэнец прачнуўся i ўбачыў студэнтку, што спала на траве. Ён падпоўз да яе i пацалаваў. Студэнтка прачнулася, але дзеля цiкаўнасцi зрабiла выгляд, што яшчэ спiць. Навучэнец зразумеў, што студэнтка ўдае, быццам не прачнулася. Але дзеля цiкаўнасцi пачаў распранаць яе. Калi ён цалкам распрануў яе i распрануўся сам, студэнтка зрабiла выгляд, што прачнулася, i сказала:
- Не так.
- А я люблю так, - сказаў навучэнец, калi яны пачулi чужы, не студэнтаў, голас:
- Так нельга рабiць!
Ён сеў, i яна села. Яны сядзелi на траве i глядзелi на таго, хто перапынiў гульню.
Перапыняльнiк быў вусаты, у фрэнчы, з партупеяю, у ботах i фуражцы з лакiраваным брылём.
- Так нельга рабiць! - паўтарыў ён i дадаў: - Я - Лясун, сачу за парадкам у лесе. Вы папiлi i паелi... А хто фанцiкi ад салодкiх плiтак будзе прыбiраць? Спачатку прыбярыце, а потым мiлуйцеся.
Студэнтка i навучэнец пад наглядам Лесуна прыбралi смецце.
На праваслаўны Вялiкдзень студэнтка i навучэнец згулялi вяселле, а студэнта не запрасiлi, бо ён не прыбiраў фанцiкi.
VI. РУСАЛКА-1
Муж вярнуўся з доўгае камандзiроўкi. У доме ва ўсiх пакоях гарэла святло i па-святочнаму пахла печывам. "Прыемна вяртацца, калi цябе чакаюць. Цудоўна, калi ў доме водар печыва. Добра, калi жонка цябе сустракае", падумаў ён i гучна паклiкаў:
