
- Рабуня!
У лазнiцы шумела вада.
Муж пастукаў па вушаку:
- Рабуня!
Нiхто не адгукнуўся. Тады ён выключыў святло.
- Ой! Хто тут?! - пачулася праз шум вады. - Запалiце святло!
Муж засмяяўся, уключыў святло. Дзверы ў лазнiцу адчынiлiся. На кафлянай падлозе стаяла блiскуча-iскрыстая жанчына.
- Ты мяне напалохаў, - сказала яна. - Я табе гэтага не дарую. Я чакала цябе, а потым ледзь не заснула. Каб зусiм не заснуць, вырашыла ўзяць душ.
- А я чую: вада шумiць, паклiкаў цябе раз-другi, ты не адгукаешся, вось i выключыў святло, - муж стаяў з вялiкiм чамаданам у руцэ.
- Распранайся. Вазьмi душ. Як я сумавала без цябе!...
Ён паставiў валiзу на кафляную падлогу, зняў палiто i капялюш. Кашулю ён паклаў у скрыню для бруднае бялiзны.
- Хутчэй, - паклiкала яна. - Я так сумавала без цябе, ты сабе не ўяўляеш.
Жанчына абняла i пацалавала яго.
- Няўжо нельга пачакаць? - здзiвiўся мужчына.
- Нельга. Я i так доўга чакала.
- Стоячы нязручна.
- Зручна.
Iскрыстыя пырскi ляцелi на чамадан, палiто, капялюш...
Мужчына расцёрся шорсткiм ручнiком, накiнуў халат i выйшаў у перадпакой. Ён прычэсваўся, калi пачуў, як паварочваецца ключ у замку ўваходных дзвярэй.
Калi жонка з боханам хлеба ў руках зайшла ў дом i ўбачыла знябожаны мужаў твар, яна здзiвiлася i сказала:
- Няўжо я цябе так моцна напалохала? - яна скiнула палiто. - Ведаеш, я тут усё падрыхтавала i раптам спахапiлася, што ў доме хлеба няма. Недарэчна выйшла...
- Чаму недарэчна? Нармальна, - муж вярнуўся ў лазнiцу, паглядзеў, як хутка правальваецца вада ў закрыжаваную адтулiну, закруцiў кран, паглядзеў на сябе ў люстра, пацiснуў плячыма i цiха, каб не бачыла жонка, вынес у перадпакой капялюш, палiто i валiзу.
VII. МАСАВIК
Масавiк агледзеў пустую залю i застаўся незадаволены. Iшла рэпетыцыя, а яму хацелася ў лес цi ў парк, дзе можна пасядзець каля фантана, а не кiраваць бяздарнымi твараробамi.
