Сёй-той з прахожых аглядваецца на мяне, асаблiва палiцэйскiя. "Цiкава: валацуга, а бач, нешта творыць!" - вiдаць, думаюць яны. Але, на шчасце, у Парыжы жывуць абыякавыя людзi: праходзяць сабе мiма i хоць бы вокам на лаўку маю павярнулi. На ўсё iм напляваць. Але ж я-то iх бачу, i яны перашкаджаюць мне засяродзiцца. Думка збiваецца, я пачынаю блытацца ў доўгiх сказах, а мой шэф патрабуе, каб я гаварыў як мага прасцей. На мяне нападае страх, што я страчу работу, i тады адзiнае, што мне прыходзiць у галаву, - гэта кiнуцца пад машыны, якiя сваiм дымам i шумам паралiзуюць мой мозг. Найчасцей я так незадаволены сваiм тэкстам i так баюся застацца без работы, што мне проста неабходна парэпецiраваць, пачытаць сваё выступленне ўголас. Тады я iду ў якую-небудзь вялiкую кавярню на Елiсейскiх палях, зачыняюся ў туалеце i чытаю сваю пiсанiну, быццам перад мiкрафонам. А каб нiхто не пачуў, я ўвесь час спускаю ваду. Аднойчы нейкi нецярплiвы клiент пачаў бiць нагамi ў дзверы... Так i не супакоiўшыся, я звычайна бадзяюся па вулiцах, сам сабе паўтараю сваё выступленне i чакаю чатырох гадзiн ранiцы. Але сягоння мне давялося адмераць 15 кiламетраў пехатой, нiдзе я не паспеў пабыць i нiчога я не запiсаў... А мне так хочацца працаваць, так хочацца, каб не адпраўлялi дамоў майго Тамаса, каб ён толькi не бачыў нашага пекла... iменна пекла - нiчога лепшага, чым гэтае старое, зацёртае слова, я не знаходжу. Бо хiба iнакш можна назваць наша жыццё, калi адна бяда змяняецца другой, калi на кожным кроку нас падсцерагае новая небяспека i кожную гадзiну, кожную секунду мы задыхаемся ад нервовых стрэсаў... I так будзе заўсёды, пакуль не памрэ яна або я... Але ж мы яшчэ маладыя, здаровыя, i таму канца гэтаму пеклу няма, няма, няма...

* Саламон (970-931 да н.э.), цар Iзраiля, вядомы сваёй выключнай мудрасцю.

Разоў дваццаць я збiраўся нацiснуць на кнопку i адключыць эфiр - гэта потым лёгка было б растлумачыць тэхнiчнымi прычынамi - аднак алiмпiйскi спакой гукааператара, якi незалежна i абыякава пазiраў на стрэлкi прыбораў, кожны раз спыняў мяне. Калi Галабэр змоўк, я не ведаў, што рабiць i што казаць... Крыху апамятаўшыся, я даў аператару знак уключыць запiс канцоўкi перадачы. Пасля гэтага мы патушылi ў студыi святло i пайшлi дамоў, а знясiлены, ушчэнт разбiты Галабэр застаўся сядзець перад мiкрафонам, абхапiўшы галаву рукамi.



13 из 14