- Я вось адстраляўся ўжо, а вам доўга яшчэ? - запытаўся я.

I тут толькi я звярнуў увагу, што адно вока ў яго заплюшчанае, нават тады, калi ён не спiць.

- Я i сам не ведаю... Цяпер мне ўсё роўна... Усё скончана... - з болем вымавiў чалавек.

- Як... усё скончана? - не зразумеў я.

- Як? Як? Закрылi нашу газету. Здалi апошнi нумар. Вось i ўсё.

Цяпер толькi да мяне дайшло, што гэта нiякi не вартаўнiк, а бедалага-журналiст.

Я спытаўся, што ён тут робiць начамi.

- Сплю, - адказаў ён.

- Гэта я i сам бачу.

- Я жыву за горадам. Калi мая работа заканчваецца, электрычкi ўжо не ходзяць. Пакой у гатэлi мне не па кiшэнi, вось я i чакаю тут першай электрычкi.

- А новай работы вы сабе не падшукалi?

- Не.

- Дрэнь вашы справы...

- Ды куды ўжо горш, - пагадзiўся ён i зручней прымасцiўся ў крэсле. Усяго вам добрага, - горка ўсмiхнуўся ён. - Я так перахваляваўся, што не магу заснуць.

Я запрасiў яго выпiць па шкляначцы, i мы рушылi ў адзiны бар, якi быў адчынены ў гэтым квартале ў такi познi час. Акрамя нас, у бары сядзелi некалькi вадзiцеляў грузавiкоў ды нейкi цiхi п'янiца. Новы беспрацоўны расказаў мне пра сваё жыццё. Быў ён з тых журналiстаў, хто прыносiць няшчасце. У рэшце рэшт паверыў у гэта i я. Бываюць такiя людзi: варта толькi ўзяць iх на работу, i праз два-тры месяцы газету цi часопiс закрываюць. Мой новы спадарожнiк меў непасрэднае дачыненне да ўсiх парыжскiх выданняў, якiя закрылiся ў апошнiя дзесяць гадоў. Зрэдку яму давалi мiзэрную кампенсацыю, а найчасцей ён заставаўся нi з чым.

Я паспрабаваў прыкiнуць, цi нельга было б падшукаць якi-небудзь занятак майму новаму знаёмаму ў нас на радыё. Але нейкае цьмянае нядобрае прадчуванне стрымлiвала мяне. Як-нiяк я меў справу з чалавекам, якi стаў жывым увасабленнем бяды i няшчасця. А можа, прычынай маёй насцярожанасцi быў яго непрыемны выгляд? Я ўжо гаварыў пра малапрывабную знешнасць гэтага бедака. А тут яшчэ гэтая яго лёкайская ўсмешачка! Я заўважаў у iм нейкае амаль няўлоўнае адхiленне ад нормы, якое, бадай, можна растлумачыць яго заўсёднымi няўдачамi, - зрэшты, i ад такога тлумачэння яно не рабiлася менш агiдным.



4 из 14