Дык што ён такое для Танi? Хай мацi не гаворыць пра яго толькi добра. Гэта толькi гонар, не больш. Але i Танi знаёма гэта пачуццё. Хiба не з-за гонару яна заўсёды маўчыць пра яго? А калi i вымавiць некалькi слоў, то хiба яе сэрца пры гэтым не рвецца на часткi?

Так думала Таня, а вада з дзежкi ўсё цякла i цякла, маленькi вадаспад усё шумеў i весялiўся, пакiнуты без усялякай увагi. Даўно напоўнiў ён бляшаную палiвачку Танi i бег па зямлi, нiчога не баючыся. I, прыбегшы да Танi, дакрануўся да ног.

Але i тут не звярнула яна на яго ўвагi. Тады ён пабег далей, да градкi з кветкамi, сярдуючы i шапочучы па-змяiнаму памiж чорных каменьчыкаў, што скрозь валялiся на дарожцы.

I толькi крыкi нянькi вывелi Таню з задумення.

Старая стаяла на ганку i крычала:

- Чаго дурэеш? Усю ваду выпусцiла! I сама вымакла. Глянь на сябе! Не шкада табе матчыных грошай? Мы ж за ваду грошы плацiм!

Таня агледзела сябе. Рукi яе былi запэцканы зямлёй, тапачкi падраныя, панчохi мокрыя.

Яна паказала iх старой. Тая перастала крычаць i толькi пляснула рукамi. Яна прынесла Танi з калодзежа свежай вады ўмыцца.

Калодзеж быў далёка ад двара, а вада халодная. Пакуль Таня мылася, нянька бурчала:

- Расцеш ты, як пагляджу, хутка. Пятнаццаты год пайшоў, - гаварыла яна, а ўсё нiяк не паразумнееш. Думная ты вельмi.

- А што гэта такое? - запытала Таня. - Разумная?

- Ды не разумная, а думаеш шмат, з таго i неразумная. Iдзi сухiя панчохi надзень.

Яна гаварыла на сваёй асобай мове, гэтая старая з жылiстай спiной i цвёрдымi жылiстымi рукамi, якiмi яна мыла Таню ў маленстве.

I Таня, зняўшы на парозе мокры абутак, увайшла ў свой дом басанож. Яна пагрэла ногi на матчыным дыване, на танным дыванчыку з аленевай шкуры, пацёртай у многiх месцах, i засунула рукi пад падушку, каб сагрэць i iх. Калодзежная вада была такая халодная. Але халадней за яе здалася Танi цвёрдая папера, што зашамацела ў яе пад пальцамi.



15 из 106