
Каб не выветрылася з памяцi, запiшу аб рамане пра Рыгора Сухменьчыка.
Асобы рамана:
1. Залеўскi (Эдвард Вайнiловiч?), зямельны магнат.
2. Рыгор Сухменьчык, аконам, праваслаўны мужык з Кудзiнавiч, салдат.
3. Сухменьчыха. Каталiчка.
4. Анця. Дачка.
5. Яраслаў, сын.
6. Фэлька, Сухменьчышын брат, Сцяпура.
7. Яго жонка.
8. Юрась, iх сын.
9. Бацька Фэльчыхi, сарвэтнiк у Сумлiчах-Цапры, Жупранах.
10. Другая жонка Залеўскага ў эмiграцыi (у Польшчы).
11. Сын Залеўскага ад другое жонкi.
12. Васiль-Лукаш Брандэцкi.
13. Сцяпан Хлябцэвiч.
14. Хлябцэвiчыха.
15. Зоя Хлябцэвiч.
16. Студэнт Адамчук, яго трагiчная смерць пасля.
17. Муж Зоi Хлябцэвiч.
18. Фэлькава дачка, Юрасёва сястра.
Дзе адбываюцца падзеi рамана
1. Рачкевiчы, Залеўскага ўладанне.
2. Мястэчка Сумлiчы, адкуль родам Фэлькава жонка.
3. Сцяпура Фэлька родам з Якубаўшчыны. Там на вузкiх палосах памiж двух лясоў паставiў сабе хату i жыў там. (Гэта калi пашыралася пасля рэвалюцыi мястэчка Сумлiчы.)
4. Мiроўшчына, прададзеная Залеўскiм, дзе Рыгор Сухменьчык купiў сабе рату зямлi.
5. Горад Нясвiж. Каля яго дробны маёнтачак Раткава, дзе знайшоў сабе другую жонку з грашыма Залеўскi, пасля лета 1920 году.
6. Менск.
7. Варшава.
1. У рамане павiнна быць добра i дакладна сказана аб мясцiнах i пунктах, дзе адбылiся падзеi ў розныя часы i дзе завязалiся i развязалiся справы.
2. Павiнен быць распрацаваны дакладна лёс кожнага персанажа.
3. Распрацаваць квадры-абсягi-малюнкi рамана.
4. Часткi рамана. Раздзелы. Змест iх усiх i нумарацыя.
