
Сапраўды, калi ўпершыню назiраеш за гэтым жэле i бачыш тысячы жывых цiкавых сцэн: доўгiя вулiцы, па iх ходзяць людзi, яны часам спыняюцца i, здаецца, нават разумеюць адзiн аднаго, або калi глядзiш на прыватнае асобнае гняздо, дзе бацькi пiльнуюць сваiх малых, сочыш за армiямi на маршы цi захапляешся працай будаўнiкоў, - то ўсё гэта ўяўляецца такiм прыгожым спектаклем, што сапраўды можа здацца, нiбы людзi такi надзелены нейкiм розумам. Аднак каб дасканала вывучыць псiхiчныя здольнасцi гэтых жывёлiн, недастаткова выкарыстоўваць толькi выпадковыя карцiны, што перш-наперш паўстаюць перад даследчыкам.Трэба ставiць людзей у такiя абставiны, якiя найлепш будуць спрыяць даследаванню, трэба як мага больш змяняць гэтыя абставiны, карацей кажучы, трэба эксперыментаваць i ствараць навуку толькi на аснове фактаў. Менавiта так мы падышлi да справы, правёўшы вялiкую серыю эксперыментаў, якiя будуць апiсаны нiжэй. Але перш чым распачаць наш выклад, я прашу чытача ўявiць тыя неверагодныя цяжкасцi, з якiмi мы сутыкалiся ў сваёй працы. Безумоўна, як толькi мы пачалi выкарыстоўваць праменнi, значна лягчэй стала праводзiць эксперыменты на далёкай адлегласцi, бо дзякуючы праменням мы атрымалi магчымасць падхоплiваць целы, манiпуляваць iмi i нават пераносiць з аднаго месца ў другое. Аднак людзi - iстоты вельмi маленькiя, кволыя, i выпрабаванне на iх праменняў - справа грубая i жорсткая. Таму спачатку некаторыя людзi гiнўлi ў час эксперыментаў. Спатрэбiлiся звышдакладныя выпрамяняльныя прылады, каб дасягаць аб'екта назiрання i абыходзiцца з iм з патрэбнай асцярожнасцю.
