Некаторыя газеты абвiнавачвалi архiтэктара i домаўладальнiка ў тым, што яны пабудавалi дом з нядобраякасных матэрыялаў. Ад парламента патрабавалi тлумачэння. Урад абяцаў прыняць меры, каб такiя здарэннi больш не паўтаралiся, адначасова паставiўшы пытанне аб даверы. Ён быў пацверджаны галасаваннем.

ПАДАРОЖНIКI

Як i пасля выпадку ў Гайд-парку, за падзеямi на авеню Вiктора Гюго адбылося нямала вельмi падобных здарэнняў. Пра iх мы не будзем расказваць, аднак, як нам сёння здаецца, разумны назiральны чалавек павiнен быў дапусцiць ва ўсiм гэтым нейкую замаскiраваную дзейнасць з пэўнай мэтай. Невядомая нябачная сiла парассякала вялiкiя i малыя дамы ў многiх краiнах. То ў Масачусетсе (ЗША), то ў Данii, то ў Гiшпанii гэтая сiла падымала ў паветра, а потым кiдала ўнiз сялянскiя хаты, разбiваючы iх разам з жыхарамi. У Нью-Йорку на Мэдысан авеню папалам рассекла будынак. Чалавек 50 загiнула ў вынiку гэтых здарэнняў, але паколькi ўсё гэта адбывалася ў розных краiнах i кожны асобны выпадак меў усяго некалькi ахвяр, пра гэта старалiся шмат не гаварыць, тым болей што нiхто нiчога не мог разумна растлумачыць.

Аднак новыя прыгоды ў маi - чэрвенi 1954 года незвычайна ўсхвалявалi ўсю планету. Першай ахвярай стала маладая мурынка з Хартфарда (Канектыкут, ЗША).

Паштальён - адзiны сведка гэтага здарэння - расказваў, што мурынка якраз выходзiла з дома сваiх гаспадароў, калi яе раптам падхапiла i пачало падымаць угору. Са страшэнным крыкам яна ўзляцела на метраў 100, а потым разбiлася аб зямлю. Паштальён сцвярджаў, што не бачыў над ёй нiякiх паветраных апаратаў.

Другiм "паветраплавальнiкам" стаў адзiн таможнiк з Кале (Францыя). Людзi бачылi, як яго таксама вертыкальна падняло ў паветра i хутка панесла цераз пралiў да ангельскага берага. Праз некалькi хвiлiн яго звайшлi на ўзбярэжжы каля Дуўра (Англiя). Таможнiк быў мёртвы, хоць i не меў бачных раненняў. Здавалася, што ён быў асцярожна апушчаны на зямлю. Ён пасiнеў, нiбы вiсельнiк.



5 из 21