
Пасля гэтага пачаўся так званы перыяд удалых падарожжаў. Першым чалавекам, якi закончыў сваё "падарожжа" жывы, быў стары жабрак. Нябачная рука схапiла яго ў той момант, калi ён прасiў мiласцiну на цвiнтары сабора Парыжскай Багамацi. Праз 10 хвiлiн ён апусцiўся акурат пад ногi аслупянеламу палiцэйскаму на плошчы Пiкадзiлi-Сэркус (Лондан). Вандроўка не зрабiла яму нiякай шкоды, i ён меў такi выгляд, нiбы падарожнiчаў у зачыненай кабiне, куды не даходзiлi нi вецер, нi святло. Сведкi пачатку падарожжа расказвалi, што жабрак знiк з вачэй, як толькi адарваўся ад зямлi. Такiя "падарожжы" часам працягвалiся некалькi тыдняў. Цяпер iх лiчылi даволi камiчнымi, бо ведалi, што яны не з'яўляюцца небяспечнымi. Здавалася, што самая багатая фантазiя кiруе нябачнай рукой. Аднойчы маленькая дзяўчынка з Данвера (Каларада, ЗША) апынулася сярод расейскай раўнiны. А зубны ўрач з Сарагосы (Гiшпанiя) аказаўся ў Стакгольме. Найболей гаварылi пра падарожжа месьё Марка Лефо - ганаровага старшынi французскага Сената, якi ўзляцеў у Люксембургскiм садзе (Парыж) i быў дастаўлены на бераг возера Антарыо (Канада). Ён скарыстаў гэта, каб зрабiць падарожжа па Канадзе. Калi ён вярнуўся на радзiму, яго з трыумфам сустрэлi на вакзале Буа-дэ-Булонь. Магчыма, гэтая мiжвольная рэклама шмат паспрыяла таму, што яго ў 1956 годзе выбралi прэзiдэнтам Рэспублiкi.
Заўважылi, што адзенне ўсiх "падарожнiкаў" пасля прызямлення было ў плямах ад нейкай чырванаватай вадкасцi. Гэта, бадай, было адзiнай нязручнасцю ўвогуле бяскрыўдных прыгод. Праз 2 месяцы падарожжы спынiлiся, каб даць месца новым, яшчэ больш загадкавым падзеям. Пачатак iм паклаў эпiзод, якому далi назву "дзве сям'i".
ПРЫГОДЫ ДЗВЮХ СЕМ'ЯЎ
Першая сям'я - маладая французская пара - жыла ў невялiкiм доме ў гарадку Нэi-сюр-Сэн, паблiзу Парыжа. Жак Мартэн, муж, эрудыт, аўтар дысертацыi аб жыццi вядомага французскага пiсьменнiка i дыпламата Поля Марана, чалавек спартыўнага складу, - працаваў у лiцэi Пастэра. Жак меў чацвёра дзяцей.
