Дзяўчына падыйшла да Алеся.

- Магу служыць вам, спадару? - спыталася ў яго.

- Гм, здаецца мне...

Алесь захапiўся дзяцiннай нявiннасьцю на гэтым немаляваным рознымi пудрамi цi памадамi твары, ён прыглядаўся пары блакiтных прамянiстых вачэй, якiм цi льга было знайсьцi параўнаньне. Дзяўчына iз свайго боку добра трымала позiрк. На твары - ласкавая ўсьмешка, а ў вачох - пытальнiк. Ужо пасьля ў будучынi Алесь намагаўся прыгадаць цi ў гэну першую сустрэчу, вочы ў вочы, запалiлася iскра, якая пасьля разгарэлася неабдымным полымем.

- Ёсьць у мяне вялiкая праблема, якую я павiнен неадкладна вырашыць, гаварыў Якiмовiч. - Можа-б вы памаглi?

Ён ледзь-ледзь усьмiхнуўся.

- Калi гэта нейкiм чынам адносiцца да маёй працы, - адказала дзяўчына ўпэўненым i лагодным голасам.

- Якраз вашыя веды могуць быць мне памочнымi. Я маю знаёмую i хачу купiць ёй, як вось, - ён паказаў рукамi на грудзi, - называюцца гэтыя жаночыя, што на грудзi йдуць?

- Лiфчыкi?

- Ага, яны...

- Дык у чым тая вялiкая праблема?

Гэтта надыйшоў момант. Алесь цяпер надзвычайна ўважна аглядаў дзяўчыну, што стаяла ля яго амаль упрытык.

- Такая, ведаеце, паўстала ў мяне нязручнасьць. Ня ведаю ейнага разьмеру дый не выпадала пытацца. Спадзяюся, што вы можаце зразумець у якой шчапятлiвай сытуцыi я апынуўся...

- Разумею, - распрамянiўся дзявочы твар шчырай усьмешкай. - Значыцца так, якога яна росту?

- Ооо, я-бы сказаў... - Алесь аглядаў дзяўчыну ад чубка валасоў, затрымаўся на яе поўных грудзях, што напэўна выгадна чуюцца ў лiфчыку "крос май гарт" пад белай блюзкай. - Я-бы сказаў, прыблiзна вашага...



20 из 204