
Арлекiн i П'еро ўпалi на каленi, упрошвалi злiтавацца над няшчасным Бурацiна.
- А дзе мой бiзун? - зароў Карабас Барабас.
Тады яны, плачучы, пайшлi ў кладоўку, знялi з цвiка Бурацiна i прывалаклi на кухню.
Сiньёр Карабас Барабас, замест таго каб спалiць Бурацiна, дае яму пяць залатых манет i адпускае дадому
Калi лялькi прывалаклi Бурацiна i кiнулi на падлогу каля камiнка, сiньёр Карабас Барабас, страшэнна сапучы носам, мяшаў качаргой вуголле.
Раптам вочы яго налiлiся крывёю, нос, потым увесь твар сабраўся ў папярочныя маршчыны. Мабыць, яму ў ноздры трапiў кавалачак вугалю.
- Аап... аап... аап... - завыў Карабас Барабас, закочваючы вочы, - аап -чхi!..
I ён чхнуў так, што попел узняўся слупам у камiнку.
Калi доктар лялечных навук пачынаў чхаць, дык ужо не мог спынiцца i чхаў пяцьдзесят, а часам i сто разоў запар.
Ад такога незвычайнага чхання ён бяссiлеў i рабiўся дабрэйшым.
П'еро цiшком шапнуў Бурацiна:
- Паспрабуй з iм загаварыць памiж чханнем...
- Аап-чхi! Аап-чхi! - Карабас Барабас набiраў разяўленым ротам паветра i з трэскам чхаў, трасучы галавой i тупаючы нагамi.
На кухнi ўсё калацiлася, брынчалi шыбы, гойдалiся скавароды i каструлi на цвiках.
Памiж гэтымi чханнямi Бурацiна пачаў енчыць жаласным тоненькiм галаском:
- Бедны я, няшчасны, нiкому мяне не шкада.
- Кiнь раўцi! - крыкнуў Карабас Барабас. - Ты мне перашкаджаеш... Аап-чхi!
- На здароўе, сiньёр, - усхлiпнуў Бурацiна.
- Дзякуй... А што - бацькi ў цябе жывыя? Аап-чхi!
- У мяне нiколi, нiколi не было мамы, сiньёр. Ах, я няшчасны! - I Бурацiна закрычаў так пранiзлiва, што ў вушах у Карабаса Барабаса пачало калоць, як iголкай.
Ён затупаў падэшвамi:
- Кiнь вiшчаць, кажу табе! Аап-чхi! А што - бацька ў цябе жывы?
- Мой бедны бацька яшчэ жывы, сiньёр.
