Фурман, усцешаны, што Бэлём раскашэлiцца аж на тры франкi семдзесят пяць су, адказаў:

- Згода.

- Тады плацi.

- Я не дам нi капейкi! Па-першае, бацюшка - не доктар.

- Калi ты не расплацiшся, дык я завалаку цябе ў карэту i завязу ў Гаўр.

Волат аберуч ухапiў Бэлёма i лёгка, як дзiця, падняў угору.

Бэлёму стала ясна, што супрацiўляцца дарэмна. Ён дастаў кашалёк i адлiчыў грошы.

Пасля гэтага дылiжанс папраставаў далей, у Гаўр, а Бэлём павярнуў назад, у Крыкто, i прымоўклыя пасажыры яшчэ доўга бачылi на белай дарозе сiнюю сялянскую блузу, якая матлялася над цыбатымi Бэлёмавымi нагамi.



8 из 8