- Яна сапраўды вельмi прыгожая, - сказаў Арман.

- Так, што да прыгажосцi, то яна прыгожая. Але цi можа, па-твойму, мужчына пакахаць такую дзяўчыну? Я лiчу, што ў ёй ёсць нешта жорсткае...

- Але яна з тых жанчын, - сказаў Арман, - на якiх глядзяць, а не кахаюць. Жанчыны, якiх кахаюць, зусiм iншыя.

У гэты момант ён успомнiў, што гiд распавядаў, як замежныя турысты забаўлялiся некалькi гадоў таму ў гроце Мiтраманiя, аднаўляючы рытуалы пакланення Мiтры.

У кампанii двух тыпаў Марыя Паска накiравалася да бара, размешчанага пад руiнамi балкона, з якога Тыберый кiдаў рабоў мурэнам. Арман зiрнуў на Лору. Прышч на носе вырас. Вада i вецер раскудлацiлi ёй валасы, i яе чырвоны твар абрамляў чорны, нiбы драцяны, парык.

- Ты не павiнна так сушыць валасы. Ты iх сапсуеш.

Лора не адказала.

У бары Марыя Паска моцна смяялася з тымi двума тыпамi ў белым.

- А што, калi мы тут паабедаем? - спытаўся Арман.

- Гэта будзе вельмi дорага, а ў гатэлi з нас усё роўна вылiчаць за абед...

- Так, сапраўды. У сутнасцi, гэтая сiстэма арганiзаваных падарожжаў iдыёцкая...

- Але ўсё ж, любы, мы можам тое-сёе ўбачыць. I паколькi мы ўсё гэта бачым разам, то, як па мне, нiчога больш i не трэба.

- Дарагая... - сказаў ён.

- Аднак я не ведаю, што з табой. Мне здаецца, што ты не рады.

- Ды не, я рады. Якая ты дурненькая, мая Лора. Чаму табе такое ўбiлася ў галаву? Ты лiчыш, што я шмат гляджу на жанчын? - Ён засмяяўся: - Уявi сабе такое: "Выкладчык Каэнскага лiцэя кiнуў маладую жонку пад час вясельнага падарожжа i збег са славутай iталiйскай актрысай Марыяй Паскай!"

Яна засмяялася.

- Ты не хочаш пайсцi выпiць чындзанiна ў рэстаране, перад тым як вярнуцца ў гатэль?

- О не, не, я хачу вярнуцца ў гатэль... Вось i катэр.

- У наш шмат часу, мы можам сесцi на другi катэр.



13 из 14