- Мне лепш, - сказала яна, - ужо лепш. Не хвалюйся... Зараз паедзем, я заплюшчу вочы, паспрабую заснуць.

- Але ты нiчога не ўбачыш, - сказаў Арман.

- Нiчога, ты мне раскажаш. Я ўбачу ўсё тваiмi вачыма...

Гэта кранула Армана да слёз. Лора не была прыгожай, але мiж iмi iснавала вялiкая iнтэлектуальная блiзкасць. Да таго ж наперадзе ў iх было ўсё жыццё.

Яны селi ў аўтобус. Яна прыпала тварам да яго пляча. Ён прыкрыў вочы рукой. Яна сказала: "Расказвай".

Арман глядзеў на пралысiны ўзгоркаў, на вялiзныя яркiя рэкламныя шчыты, што ўзвышалiся тут i там i настойлiва патрабавалi ад аўтамабiлiстаў ужываць аперытыў Бранка i машыннае масла Эсо.

"Але, зрэшты, - падумаў ён, - Стэндалю, магчыма, спадабалася б сустрэць у гэтым поўным бязлюддзi i цудоўным запусценнi рэкламу тканiн фiрмы..."

Ён меў на ўвазе букеты чырвоных металiчных ружаў, разоў у дваццаць большых за звычайныя, прымацаваныя на слупах, якiя стаялi на роўнай адлегласцi ўздоўж дарогi.

- Ведаеш, любая, гэта вельмi прыгожа. Але вельмi цяжка пра гэта гаварыць, менавiта таму, што вельмi прыгожа. Таму, што нiчога i няма. У сутнасцi, гэта прыгажосць успамiнаў. Я задаю сабе пытанне, што павiнны думаць тыя, хто не атрымаў класiчнай адукацыi? Асабiста я згадваю падручнiк лацiны i граматыку Крузэ. Гiд сказаў, што мы ўедзем у Рым праз браму Народа, якую перабудаваў Мiкеланджэла. Я якраз успомнiў, што Стэндаль пiша, як ён уязджаў праз гэтую самую браму Народа i мытнiкi сваiмi адмiнiстрацыйнымi прычэпкамi прымусiлi яго пачакаць. Гэта неверагодна, як адна дэталь можа ўсё сапсаваць. Ты Стэндаль, ты прыязджаеш у Рым, збiраешся завесцi сабе тут каханку... i ты рвеш горла з "фараонамi", якiя прымушаюць цябе гiбець у пыле!

- I ты таксама, - сказала яна, - ты едзеш у Рым са сваёй няшчаснай жонкай, у якой балiць сэрца, у аўтобусе, i яна не дае табе жыцця. Сапраўды, адна дэталь можа ўсё сапсаваць...



2 из 14