
- Не будзь дурнiцай, - сказаў Арман, - я не Стэндаль. Вось i пагоркi. Сем пагоркаў. На iх растуць прыморскiя хвоi.
Арман адной рукой знайшоў у Стэндаля фразу пра прыморскiя хвоi, у той час як другой гладзiў мокры Лорын лоб. "Маркотныя хвоi вянчаюць з усiх бакоў пагоркi Вечнага Горада".
- Цiкава, якi эфект можа мець простая фраза. Я сказаў бы: "Вось сем пагоркаў, увянчаных прыморскiмi хвоямi..." А "маркотныя хвоi" i "Вечны Горад" усё мяняюць...
- Мне лепш, - сказала Лора.
Вулiчны рух зачараваў iх. Цьмяны бляск пазелянелых помнiкаў прымусiў iх забыцца пра ўсе нягоды, якiя выпалi на апошнюю частку падарожжа. Турыстычнае агенцтва забранiравала для iх так званы "пакой маладажонаў" з адным вялiкiм ложкам у гатэлi, што ўзвышаўся над горадам на вяршынi пагорка Авянцiн, якi меў у iхнiх вачах такую вартасць, што iм цяжка было паверыць, што тут могуць быць кавярнi, гандляры, паштоўкi.
Яны заўсёды ўяўлялi Авянцiн як вялiзную сцэну, дзе iдзе вечнае прадстаўленне вялiкiх пачуццяў трагедыi, якую выконваюць акторы ў масках. Iх здзiвiла, што яны знайшлi там твары, падобныя на iхнiя.
Арман назiраў, як Лора парадкавала свае рэчы ў шафе iхняга пакоя для маладых. Маладая жанчына зачынiлася ў ваннай на засаўку, нiбы ёй трэба было чагосьцi асцерагацца. Арман выцягнуўся на ложку i слухаў спеў птушак, якiя пераляталi па галiнах хвой. Да гэтага спеву дадавалiся глухiя ўдары - гэта на тэрасе выбiвалi дываны. Ён уявiў iх яркiя колеры, колеры раскошы i задавальнення. Калi Лора выйшла, ён з непрыемнасцю адзначыў, хоць i так добра гэта ведаў, што яна была ўсяго толькi нiзенькай жанчынай, даволi пагляднай, але ўжо пабляклай i занадта тоўстай. Але не трэба было думаць пра будучыню.
- Ну што, дарагая, - сказаў ён, - пойдзем вячэраць? Так?
Яна адказала: "Вядома". Яна чакала не гэтага. Яна не ведала, чаго яна чакала, але не гэтага.
