Хто яна? Адкуль? Дзе ён яе падхапiў? Гэтага так i не ўдалося высветлiць. Маладзенькая дзяўчына. Звалi яе Далорэс дэ Кеведа, але, нягледзячы на сваё iмя, яна была францужанка, ва ўсякiм разе па-французску гаварыла без акцэнту. I хоць я пазнаёмiўся з ёю значна пазней, у пару яе сталасцi, але скажу, што мне рэдка даводзiлася бачыць жанчыну зграбнейшую. Чысценькi правiльны твар, гладкiя чорныя валасы, высокiя круглыя бровы, выгляд уладарны i спакойны. Гэты Дзюрук, хоць i вялiкi нягоднiк, але ўмеў разбiрацца ў жаночым харастве.

Пра сумеснае жыццё Дзюрука з жонкай ад трэцяга шлюбу нiчога не магу расказаць. Памiж Клеры i Пон-дэ-Лёрам усякая сувязь парвалася. Нiхто туды не ездзiў i адтуль не прыязджаў. З 1902 да 1907 года над гэтым глухiм кутком вiсела заслона маўчання i варожасцi. I вось, у кастрычнiку 1907 года, разыграўся апошнi акт гэтай дзiўнай драмы.

- Памерла Далорэс? - не выцерпела Элен дэ Тыянж.

- Не, мадам... Дзюрук быў знойдзены мёртвым у сваёй спальнi. Я не абмовiўся: Геркул Дзюрук, а не яго жонка... Дзюрук, прасцёрты на кiлiме перад ложкам, ужо не дыхаў, калi мой юны калега Герон быў выклiканы ў Клеры для неадкладнай дапамогi. За выключэннем таго, што гэта быў труп мужчыны, усе iншыя акалiчнасцi амаль супадалi з папярэднiмi двума здарэннямi. Смерць здаровага чалавека. Нiякiх яўных прычын. Магчымы вiноўнiк двух злачынстваў на гэты раз сам стаў ахвярай.

Пракуратура Эўро для фармальнасцi ўчынiла следства, якое, зразумела, нiчога новага не дало.

- Зрэшты, - сказаў мне з прыкрасцю пракурор, - калi яна яго забiла, то так яму i трэба. Тут была, мабыць, законная самаабарона... Я яе доўга дапытваў... Яна магла б успомнiць шмат жудасных фактаў, але тайны так i не выдала.

* * *

Трэцяя мадам Дзюрук атрымала ў спадчыну ўсю маёмасць свайго мужа, усе яго мiльёны.



10 из 12