Вы памыляецеся, калi мяркуеце, што ў аснове маiх дзеянняў ляжаў нейкi грунтоўна распрацаваны лагiчны план. Я зыходзiў з таго, што ў алагiчных умовах любая сiстэма непазбежна дасць збой, а таму трэба разлiчваць на iмправiзацыю. Карацей кажучы, я заняў кругавую абарону i, намацваючы ў працiўнiка слабое месца, ладзiў вылазкi адразу на ўсiх напрамках.

Пра некаторыя з доследаў я ўспамiнаю са з'едлiвай усмешкаю. Ну, напрыклад, пра белыя з зялёным паскам пачкi цыгарэтаў "Рiеrе Саrdin", якiя я - то нераспячатаныя, то знарок пачатыя - пакiдаў, адыходзячы з дому, дзе-небудзь навiдавоку, як бы запрашаючы пачаставацца. Яшчэ наiўнейшым было нацягванне ў пакоi i ў калiдорчыку нiтак. Зрэшты, трэба зазначыць, што i нiткi, i цыгарэты заўжды заставалiся нечапаныя, што нiяк не ўплывала на з'яўленне цi адсутнасць у кватэры ментолавага паху. Пачак быў непачаты i тады, як я знайшоў свежы недакурак.

Папярэднiя радкi могуць павеяць на вас легкаважнасцю, ды такое ўражанне будзе бясконца далёкае ад рэчаiснасцi. Дастаткова сказаць, што я пачаў курыць. Гэта мела, праўда, i чыста практычны сэнс, бо, каб пазбыцца наслання з пахамi, я курыў толькi ментолавыя цыгарэты. Я ўступiў у гульню, але не ведаў нi яе правiлаў, нi ставак, хоць увесь час адчуваў, што стаўкi будуць высокiя.

Паўтараю, я дзейнiчаў непаслядоўна i навобмацак, аднак цяпер, калi дагарае кастрычнiк, эксперыменты паддаюцца сiстэматызацыi.

Першую iх групу я ўмоўна назаву тэлефоннай. Наогул, тэлефон паводзiў сябе бездакорна. Не лiчачы пары памылковых званкоў, ён гаварыў выключна грудным, з лёгкiм прыдыханнем Наташыным голасам. Мая сяброўка нi аб чым не здагадвалася, а дзякуючы майму курэнню не мела падставаў i для звязаных з ментолавым пахам падазрэнняў. Прызнаюся, што я пачуваўся досыць самазадаволена: я жадаў яе i, не зважаючы нi на што, рытуал нашых спатканняў не зазнаў анiякiх зменаў - ад дзвюх неадменных пляшак да выбару маршрутаў на падсветленай мапе Эўропы.



28 из 55