
- Я! - адазваўся жучок.
- Вы паглядзiце на яго агеньчык: колькi хараства! Колькi новых бляскаў, я б сказаў, новых агнявых вобразаў! I што такое зоры ў параўнаннi з нашымi агнямi? Бляск гнiлякоў, балотны агонь!.. Або звярнiце вы ўвагу - я не саромеюся сказаць гэта - на мой агонь: гэта адна, адна чыстая паэзiя, паэзiя вышэйшага гатунку! Вось што такое нашы агнi.
У сухiм леташнiм лiсцi пад карэннямi дуба шаснула яшчарка.
- Ну, а скажыце, будзьце ласкавы, - прамовiла яна, - каму свецiць ваш агонь?
- Як каму свецiць? Перш за ўсё ён свецiць нам самiм. Мы ствараем новае хараство агнёў, у гэтым стварэннi мы адчуваем радасць. А нам - цьфу на сонца, на зоры, на месяц, на купальскiя агнi, што пазапальваны па лесе ў гэтую ноч. Каля iх сялянская дурнота спраўляе свае танцы. Мы ж самi - сонца, зоры, месяц!..
- Ха-ха-ха! - засмяялася ночка. - Мiлыя вы жэўжыкi! Усё гэта вельмi пацешна, але самi вы - толькi малюпасенькi адбiтак сонца, а вы плюеце на яго. Ну, што ж? Ваш час, пазабаўляйцеся, дзеткi. Я зараз сыду з зямлi, i ваш мiлы агеньчык пагасне ў бляску дня.
Засмяяўся чалавек.
- Мiлыя жучкi! Калi я адыду ад вас на два крокi, вашы агнi знiкнуць з маiх вачэй.
Чалавек разумеў iх, але мова чалавека была для iх незразумелая.
