Пад сукенкай на ёй не было анiчога, апрача двух трохкутнiкаў: большага сляпуча белай незагарэлае скуры i меншага - густых жарых кудзерак.

Думаю, што, нягледзячы на бесцырымонную Анiну падмогу, мяне напаткаў бы поўны правал, але, ужо згараючы ад сораму i нянавiсцi да свайго бездапаможна выцягнутага на канапе цела, я iнтуiтыўна заплюшчыўся i ўявiў сябе на лазенным палку з ленiнградскай бессаромнiцай Зiнкай. Там, на палку, усё атрымалася аўтаматычна, i я нават адчуў пах бярозавых венiкаў i мулкасць дошак пад каленямi. "Толькi не адразу, цярпi, цярпi..." - усцешана зашаптала Аня, калi я ўжо не баяўся расплюшчыць вочы, i выгнулася так, што радзiмыя плямкi апынулiся якраз насупраць маiх вуснаў. Я з лёгкiм страхам дакрануўся да iх i яшчэ паспеў здзiвiцца, што плямкi халодныя, як ваконнае шкло.

Калi мы апранулiся, я па-мужчынску ўпэўнена правёў па iх пальцамi i нарэшце падзялiўся сваiм геаграфiчным адкрыццём: "Ты ведаеш, яны падобныя на Новую Зеландыю". "Ну насмяшыў, - адказала Аня i кiўнула на вывадак парцалянавых слонiкаў, за якiм на серванце стаяў будзiльнiк. - Зматваемся, а то Ленчына маманя можа раней прыцягнуцца". Выправоджваючы мяне з кватэры, мая другая жанчына папярэдзiла: "Мiшка даведаецца - з-пад зямлi дастане".

У аўторак на заняткi я не пайшоў. Я хацеў, каб здарылася адно з двух: або няхай Аня кожны дзень сцягвае перада мной сукенку, альбо няхай яе назаўсёды забяруць куды-небудзь у гiмнастычную зборную СССР у Маскву.

У сераду мацi пагнала мяне ў школу, дзе высветлiлася, што Шадурка i праўда паехала на нейкiя спаборнiцтвы i ў цэлым горадзе нашу таямнiцу цяпер ведалi толькi два шкiлеты, якiя з гэтае прычыны выклiкалi ў мяне ледзьве не замiлаванне.

Вярнулася Аня за пару дзён да зiмовых вакацыяў. Яе з'яўленне ў класе ўразiла нават цiхага дэбiла Дзiму Чыкiна, якога не адпраўлялi ў спецшколу дзеля таго, што ягоны бацька быў дырэктарам аўтарэмзавода.



6 из 9