Маленькi прынц вельмi сачыў за iм. А раптам гэта якая-небудзь новая разнавiднасць баабабу?! Але кусцiк хутка перастаў расцi i пачаў рыхтаваць кветку. Маленькi прынц, якi ўбачыў вялiкi бутон, адчуваў, што ў iм нейкi цуд, але кветка ўсё прыхарошвалася i прыхарошвалася ў прытулку сваёй зялёнай святлiцы. Яна няспешна апраналася, адзiн за адным прымервала пялёсткi. Яна нё хацела з'яўляцца на свет ускудлачанай, як нейкi там мак-самасейка. Ёй хацелася паказацца ў поўным бляску свайго хараства. Гэта была страшэнная какетка! Дзень за днём яна рыхтавалася да выхаду ў свет. I вось аднойчы ранiцай, якраз на ўзыходзе сонца, бутон раскрыўся.

I кветка, якая столькi сiлы выклала, рыхтуючыся да гэтай хвiлiны, з позяхам вымавiла:

- Ах! Ледзьве прачнулася... Прашу прабачэння... Я яшчэ такая ўскудлачаная...

Маленькi прынц не змог стрымаць свайго захаплення:

- Якая вы прыгожая!

- А што, праўда? - мякка падхапiла кветка. - Я нарадзiлася разам з сонцам...

Маленькi прынц яшчэ тады падумаў, што кветка не дужа сцiплая, але яна была такая чароўная!

- Калi не памыляюся, якраз час снедаць, - хутка дадала яна. - Будзьце ласкавы, паклапацiцеся пра мяне...

Збянтэжаны Маленькi прынц схапiў лейку з крынiчнай вадой i палiў кветку.

Неўзабаве яна лiтаральна замучыла яго сваёй трошкi крыўдлiвай пыхлiвасцю. Аднойчы, да прыкладу, у размове пра свае чатыры калючкi, яна сказала Маленькаму прынцу:

- Сюды могуць прыйсцi тыгры, i ў iх такiя кiпцюры!

- На маёй планеце няма тыграў, - сказаў Маленькi прынц, - ды тыгры i не ядуць травы.

- Я не трава, - мякка запярэчыла кветка.

- Прашу прабачэння...

- Мяне нiколечкi не палохаюць тыгры, але я страшэнна баюся скразнякоў. У вас часам не знойдзецца парасона?

"Раслiна, а баiцца скразнякоў... Як дзiўна... - падумаў Маленькi прынц. Якi складаны характар у гэтай кветкi..."



12 из 42