- А Божачкi! Што з iм? - крыкнула жанчына.

Калi ёй коратка было растлумачана, што адбылося, яна i сама супакоiлася i папрасiла доктара не хвалявацца, бо такое здаралася ўжо не першы раз з яе мужам.

- Яго трэба пакласцi ў пасцель, пане, толькi i ўсяго, ён засне, а заўтра ўсё будзе чын чынам.

- Але ж ён ледзьве языком варочае, - усумнiўся доктар.

- Э, нiчога страшнага, гэта ў яго ад хмелю. Ён жа нiчога не еў у абед, каб спрытнейшым быць, затое кульнуў ажно дзве чаркi - для настрою. Гарэлка, уявiце сабе, развязвае яму ногi, але скоўвае думкi i мову. Ах, не ў яго гады ўжо лётаць на танцулькi. Не, папраўдзе, ну хоць ты плач, i калi ўжо адумаецца чалавек?I

- Але чаму ён гэтак утрапёна танцуе ў такiя гады? - запытаўся здзiўлены доктар.

Яна пацiснула плячыма i пачырванела ад гневу, якi спакваля апаноўваў яе.

- Ах, Божачкi, чаму?! Ды таму, смех сказаць, каб думалi, што ён i пад маскаю маладзён, каб жанчыны лiплi да яго ды нашэптвалi ўсялякую брыду яму на вушка, каб ён мог хоць даткнуцца да iх, да iх паскуднага цела, хоць падыхаць iх пахамi, пудрамi ды памадамi... Во дзеля чаго ж яшчэ?! Ах, пане, во якая ў мяне жытка, цэлыя сорак гадоў ужо ўсё гэта цягнецца... Але найперш трэба ўкласцi яго ў пасцель, каб яму не стала кепска. Цi не памаглi б вы мне? Вельмi цяжка спраўляцца адной, калi ён у гэтакiм стане.

Стары сядзеў на ложку, асалавелы, з доўгiмi сiвымi валасамi, звiслымi на твар.

Яго палова i абурана, i замiлавана глядзела на яго.

- Ну, гляньце, хiба ён не прыгожы на свае гады? - зноў загаварыла яна. Дык не, трэба строiць з сябе блазна, каб людзi думалi, што ён яшчэ малады. Гора дый годзе! А праўда, ён харошанькi, пане? Адну хвiлiнку, зараз убачыце, пакуль ён не лёг.

Яна падышла да стала, дзе месцiлiся тазiк, збан з вадою, грэбень i шчотка, узяла шчотку, вярнулася да ложка, адкiнула ўгору зблытаныя кудлы п'янага мужа - i вось ужо яны, як на мадэлi мастака, буйнымi кучарамi леглi на патылiцу. Старая адступiла на крок i залюбавалася:



4 из 9