- Дойла!

У першы вечар Тоня Базылькевiч яшчэ нiчога не разумеў. У другi вечар ён пачаў здагадвацца, а ў трэцi вечар ён ужо ганяўся па вулiцы з дручком.

- Дойла! Дойла! - аж разлягалася на ўсю вулiцу. Што ён нi рабiў, гэты Тоня Базылькевiч: i скардзiўся крыкуновым бацькам, i скардзiўся крыкуновым дзецям, i стараўся не браць на ўвагу - нiчога не памагала. Даволi было яму хоць раз выйсцi з цярплiвасцi i выскачыць на вулiцу з цапiльнам цi з млёнам, крык "Дойла, Дойла!" пачынаўся з новай сiлай. Так што канец вайны i рэвалюцыю Тоня Базылькевiч спаткаў ужо з як мае быць усталяванай мянушкай.

- Здарова, Насця, - сказаў Тоня Базылькевiч, хiтра ўсмiхаючыся. "Зараз скажу табе такое, ад чаго ў цябе закружыцца галава i затрапечацца сэрца", гаварылi ўсе выразы яго твару.

Насцi кiнулася ў вочы, што ў яго над вухам некалькi сiвых валасоў. Яму кiнулася ў вочы, што ў Насцi занадта ўжо нешта падазроныя дзве маршчынкi каля пераносся: па адной пад кожным вокам.

Можа б, пераборлiвая Насця, маючы на ўвазе свае маршчынкi пад вачыма, i была б iнакшая ў дачыненнi да Тонi, каб ён адразу не ўзяў такога залiхвацкага тону. А то ён спачатку нейк вельмi ж нястала падмiргнуў Насцi некалькi разоў, пасля, думаючы ўзяць яе жартам, пекануў ёй у самае сэрца:

- Што ў цябе пад вачыма робiцца?

- Чаму, можа, у сажу запэцкалася?

- Дзе там у сажу! Раўчукi ад старасцi!

Вядома, Тоня Базылькевiч, ды яшчэ i Дойла! Ён прывык бярвенне варочаць, а не далiкацтва каля дзяўчыны мець.

"Якая там к чорту старасць, - думаў ён, ядучы вачыма яе локцi, шыю i ногi, - такая яшчэ дзявуха, што чорт ёй i рады дасць".

Тоня падсунуўся блiжэй. Насця маўклiва глядзела сабе пад ногi. Тоня двума словамi сфармуляваў тое, што яна апошнi час адчувала. Гады праходзяць, даўно пара замуж. Можа, нават хоць за гэтага самага Тонiка, якi калiсьцi сапраўды яе любiў. Яна гэта добра ведала.



8 из 17