Праз чвэртку гадзiны Балестэр вярнуўся, зняў куртку i моўчкi выйшаў праз заднiя дзверы. Святло за шыбамi пачынала згасаць. Трошкi пазней, калi пiла дагрызала чарговую клёпку, пачулася сiрэна "хуткай дапамогi", спачатку здалёк, потым блiжэй, i вось - падкошаная. "Вось табе маеш!" - прамовiў Марку. Балестэр увайшоў у майстэрню, усе рушылi да яго. Эспазiта выключыў матор. Балестэр паведамiў, што распранаючыся ў спальнi, дзяўчынка раптам упала, нiбы падкошаная. "Вось табе маеш"! - прамовiў Марку. Балестэр пакiваў галавой i зрабiў нейкi невыразны рух, вiдаць, запрашаючы ўсiх працаваць, але выгляд у яго быў узрушаны. Зноў загула сiрэна санiтарнай машыны. Зацярушаныя пiлавiннем, у старых, зашмальцаваных штанах, яны стаялi з бяздзейна апушчанымi загрубелымi рукамi пасярод ацiхлай майстэрнi пад плынню жоўтага святла, што лiлося праз вялiкiя шыбы вокнаў.

Рэшта дня цягнулася марудна. Iвар ужо адчуваў толькi стому i цяжар, якi па-ранейшаму сцiскаў яму сэрца. Ён бы вельмi хацеў пагутарыць. Але яму не было чаго сказаць, i iншым таксама. На iх змрочных тварах чыталiся толькi скруха i нейкая ўпартасць. Часам недзе ў iм пачуццё пачынала складацца ў слова "няшчасце", але, ледзь народжанае, распадалася зноў, як бурбалка, што лопаецца, не паспеўшы ўзнiкнуць. Яму хацелася вярнуцца дадому, да Фернанды, да хлопчыка, на сваю цiхую тэрасу. I вось Балестэр абвясцiў канец работы. Механiзмы спынiлiся. Не спяшаючыся рабочыя пачалi прыбiраць працоўныя месцы, гасiлi горны, потым адзiн за адным пацягнулiся да раздзявальнi. Апошнi застаўся Саiд, ён мусiў усё падмесцi i спырснуць пыльную земляную падлогу вадой. Калi Iвар зайшоў у раздзявальню, Эспазiта, вялiзны i валасаты, ужо стаяў пад душам i, павярнуўшыся да ўсiх спiнаю, шумна намыльваўся.



12 из 14