Прафесар МакГонагал злосна чмыхнула.

- Так, сапраўды, усё святкуюць, - незадаволена вымавіла яна . - Ім варта было б быць крыху асцярожней. Але не - нават маглы прыкмецілі, што нешта адбываецца. Гэта было ў іхніх навінах,- яна рэзка кіўнула галавой у бок цёмнага акна, за якім знаходзілася гасціная сям’і Дурслі. – Я чула. Зграі соў.. знічкі… Што ж, яны не поўныя ідыёты. Яны проста абавязаныя былі нешта прыкмеціць. Падумаць толькі - зоркапад у Кенце! Не сумняваюся, гэта праца Дзедалуса Дзінгла: ён ніколі не адрозніваўся адмысловым розумам.

- Вы не павінны сердаваць, - мякка ўпікнуў Дамблдор. - За апошнія адзінаццаць гадоў нам рэдка прыходзілася радавацца.

- Ведаю, - раздражнёна сказала прафесар МакГонагал. - Але гэта яшчэ не значыць, што трэба з’язджаць з глузду. Усе папросту страцілі пільнасць! Падумаць толькі, сярод белага дня, збіраюцца ў натоўпы, абменьваюцца чуткамі. І пры гэтым нават не спрабуюць апрануцца, як маглы!

   Яна зірнула на Дамблдора, нібы чакаючы пярэчанняў, але ён нічога не сказаў, і тады яна працягнула:

   - Будзе проста цудоўна, калі ў той самы дзень, калі Самі-Ведаеце-Хто нарэшце знік, маглы пазнаюць аб нашым існаванні. Мяркую, ён і праўда знік, гэта так, Дамблдор?

   - Цалкам відавочна, што гэта так. - адказаў той. - Так што гэта сапраўды святочны дзень. Не жадаеце цытрынавую дольку?

 - Што?

- Зацукраваную цытрынавую дольку. Гэта такія прысмакі, якія ядуць маглы, асабіста мне яны вельмі падабаюцца.

- Не, дзякуй, - голас прафесара МакГонагал быў вельмі халодны, нібы ёй зараз было не да цытрынавых долек. - Такім чынам, я спынілася на тым, што нават калі Самі-Ведаеце-Хто сапраўды знік…

   - Мой даражэнькі прафесар, я ўпэўнены, што такая разумная дама як вы, можа сабе дазволіць зваць яго па імені. Гэта поўнае глупства, Самі-Ведаеце-Хто Самі-Не-Ведаеце-Хто … Адзінаццаць гадоў я спрабую ўпэўніць людзей не баяцца вымаўляць ягонае імя: Вальдэморт.



10 из 245