- Гэтага вартра было чакаць, - сказаў ён, усміхнуўшыся.

Нарэшце ва ўнутранай кішэні ён знайшоў тое, што шукаў. Гэта быў прадмет, падобны да срэбнай запальніцы. Альбус Дамблдор адкінуў срэбнае вечка, падняў запальніцу і пстрыкнуў. Блізкі да яго вулічны ліхтар зараз жа згас. Ён зноў пстрыкнуў запальніцай - і наступны ліхтар знік у цемры. Пасля дванаццаці пстрычак на Прайвет Драйв згасла ўсё, акрамя двух далёкіх, малюсенькіх калючых агеньчыкаў - вачэй кошкі, што сачыла за Дамблдорам. І калі б у гэты момант хто-небудзь зірнуў з свайго акна - нават місіс Дурслі, ад чыіх вачэй-пацерак нішто не магло выслізнуць, - гэты чалавек не змог бы ўбачыць, што адбываецца на вуліцы.

Дамблдор засунуў сваю запальніцу - дакладней, гасілку - назад ва ўнутранюю кішэню мантыі і рушыў да дома нумар 4. А дайшоўшы да яго, сеў на плот побач з кошкай і, нават не зірнуўшы на яе, сказаў:

  - Дзіўна бачыць вас тут, прафесар МакГонагал.

Ён усміхнуўся і павярнуўся да паласатай кошкі, але тая ўжо знікла. Замест яе на плоце сядзела даволі суворага выгляду жанчына ў акулярах, форма якіх была на дзіва падобная да метак вакол каціных вачэй. Жанчына таксама была ў мантыі, толькі ізумруднай. Яе чорныя валасы былі сабраныя ў пруткі вузел на патыліцы. І адразу было прыкметна, што выгляд у яе раздражнёны.

- Як вы мяне пазналі? - спытала яна.

- Мой дарагі прафесар, я ў жыцці не бачыў кошкі, якая б сядзела гэтак нерухома.

- Станеш тут нерухомай - цэлы дзень праседзець на цагляным плоце, - парыравала прафесар МакГонагал.

- Цэлы дзень? У той час як вы маглі святкаваць разам з іншымі? На шляху сюды я стаў сведкай, як мінімум, тузіна вечарынак і гулянак.



9 из 245