
- Хагрыд, - з палягчэннем вытхнуўся Дамблдор. - Нарэшце. А дзе ты ўзяў матацыкл?
- Пазычыў, прафесар Дамблдор, сэр, - адказаў гігант, асцярожна злазячы з матацыкла. - Юны Сірыус Блэк даў яго мне, сэр.
- Па дарозе ніякіх праблем?
- Не, сэр. Дом амаль цалкам разбураны, але хлапца атрымалася выцягнуць да таго, як маглы сталі хадзіць туды-сюды. Поўны парадак! Ён заснуў над Брысталем.
Дамблдор і прафесар МакГонагал схіліліся над скруткам. Усярэдзіне, ледзьве бачнае, моцна спало немаўля. Пад пасмай вугальна-чорных валасоў, на ілбе, быў прыкметны шнар незвычайнай формы, які нагадваў зігзаг маланкі.
- Гэта сюды… - прашаптала прафесар МакГонагал.
- Так, - адклікаўся Дамблдор. - Гэты шнар застанецца ў яго на ўсё жыццё.
- А нельга што-небудзь з гэтым зрабіць, Дамблдор?
- Нават калі б і было магчыма, я б не стаў. Шнары могуць апынуцца карыснымі. У мяне, напрыклад, ёсць шнар над левым каленам, дык ён у выглядзе схемы лонданскай падземкі. Што ж, давай яго сюды, Хагрыд, трэба завяршыць справу.
Дамблдор узяў Гары на рукі і павярнуўся да дома Дурсляў.
- А можна... Можна развітацца з ім, сэр? - папрасіў Хагрыд. Ён схіліў вялікую кудлатую галаву над Гары і пацалаваў яго вельмі калючым пацалункам. Потым, нечакана, Хагрыд завыў, як паранены сабака.
- Шшшш! - сыкнула прафесар МакГонагал. - Пабудзіш маглаў!
- І-і-прабачце, - зарыдаў Хагрыд, вымаючы гіганцкую перапэцканую насоўку і хаваючы ў ёй сваю фізіяномію. - Я не магу-у-у! Лілі з Джэймсам памерлі... Малога Гары адпраўляюць да маглаў…
