
У той момант, калі змяя хутка і бясшумна праслізнула паблізу Гары, ён пачуў - ён мог бы паклясціся, што пачуў - ціхі, свісцячы голас, які прамовіў-прашыпеў: "У Бразілію… дзякуй, аміга".
Загадчык тэрарыўма быў у шоку.
- Шкло, - паўтараў ён як заведзены. - Куды падзелася шкло?
Дырэктар заапарка ўласнаручна заварыў для цёткі Пятунні моцнай салодкай гарбаты, у соты раз впросячы прабачэння. Дадлі і Пірс ледзь маглі казаць, у іх трэсліся вусны. Наколькі бачыў Гары, баа-канстрыктар усяго толькі гулліва стукнула іх хвастом па пятках, прапаўзаючы паблізу, але калі ўсе селі ў машыну, Дадлі ўжо захлёбваючыся распавядаў, як пітон ледзь не адкусіў яму нагу, а Пірс бажыўся, што яго ледзь не задушылі. Але самае горшае, прынамсі для Гары, пачалося тады, калі злёгку заспакайнелы Пірс запытаўся: "А Гары размаўляў з ім, праўда, Гары?".
Дзядзька Вернан дачакаўся, пакуль Пірса забралі, і адразу ж пачаткаў крычаць на Гары. Дзядзька быў так злы, што ледзь мог казаць. Ён здолеў толькі выдавіць з сябе: "Прэч - у камору - будзеш сядзець - без ежы", і ён паваліўся ў крэсла - цётцы Пятунні давялося прынесці вялікую шклянку брэндзі.
Шмат пазней Гары ляжаў у каморы, марачы аб гадзінніку. Ён не ведаў, колькі цяпер было часу і не мог быць упэўнены, што ўсе паснулі. Да гэтага ён не мог выйсці з каморы і прабрацца на кухню, каб хоць што-небудзь з'есці.
Ён жыў у Дурслі ужо амаль дзесяць гадоў, дзесяць нешчаслівых гадоў, з таго часу, як сябе памятаў, з таго часу, як яго бацькі загінулі ў аўтакатастрофе. Ён не памятаў, што таксама быў у той машыне. Часам, калі ён моцна напружваў памяць падчас доўгатэрміновых зняволенняў у каморы, да яго прыходзіў дзіўны ўспамін: асляпляльны пробліск зялёнага святла і пякельны боль у ілбе. Гэта, па ўсім, і быў успамін аб аварыі, хоць ён і не мог сабе ўявіць, што гэта быў за пробліск. Ён зусім не памятаў бацькоў. Дзядзька і цётка ніколі не казалі аб іх і, ужо вядома, яму было забаронена задаваць пытанні. Фатаграфій іх у доме таксама не было.
