Калі Гары быў маленькі, ён усё марыў аб якіх-небудзь невядомых сваяках, якія прыедуць і забяруць яго, але такога не магло здарыцца; акрамя дзядзькі і цёткі, у яго нікога не было. І усё ж часам яму падавалася (або, можа быць, ён жадаў, каб так было), што незнаёмыя людзі на вуліцы пазнаюць яго. Вельмі, дарэчы, дзіўныя незнаёмыя людзі. Аднойчы, калі яны хадзілі па крамах з цёткай Пятунняй і Дадлі, яму пакланіўся малюсенькі чалавечак у фіялетавым цыліндры. Пасля лютых роспытаў, адкуль Гары ведае гэтага чалавека, цётка поцягам выцягнула дзяцей на вуліцу, так нічога і не набыўшы. Іншым разам, у аўтобусе, яму весела памахала рукой дзікага выгляду старая, уся ў зялёным. Не далей чым заўчора лысы мужчына ў вельмі доўгім пурпурным плашчы прывітаўся з ім за руку і, не сказаўшы ні слова, сышоў. Самае дзіўнае, што ўсе гэтыя людзі знікалі, як толькі Гары спрабаваў разгледзець іх лепей.

У школе ў Гары сяброў не было. Усё ведалі, што Дадлі з прыяцелямі трываць не могуць дурня Потэра з яго мехаватай вопраткай і пабітымі акулярамі, а ніхто не жадаў ісці супраць Дадлі і яго банды.



— РАЗДЗЕЛ III —

Лісты немаведама ад каго



Пабег бразільскага ўдава дорага каштаваў Гары. Калі яго выпусцілі з каморы, ужо пачаліся летнія вакацыі, і Дадлі паспеў зламаць новую відэакамеру, разбіць планёр і, ў першы ж дзень катання на гоначным веласіпедзе, збіць з ног старую місіс Фігг, якая цягнулася па Прайвет Драйв на мыліцах.

 Гары радаваўся, што школа ўжо скончылася, але цяпер ад Дадлі і яго прыяцеляў, якія прыходзілі кожны дзень, падзецца было няма куды. І Пірс, і Дэніс, і Малькольм, і Гордан былі здаровыя і тупыя як на падбор, але Дадлі быў самым здаровым і самым тупым, а таму ён з'яўляўся важаком. Сябры з задавальненнем складалі Дадлі кампанію ў занятках яго любімым спортам: гонкамі за Гары.



26 из 245