
Але, калі ён пад'ехаў да Лондана, дрылі вылецелі з яго галавы ў імгненне вока, бо, патрапіўшы ў звычайны ранішні аўтамабільны корак і ад няма чаго рабіць, гледзячы па баках, містэр Дурслі зазначыў, што на вуліцах з'явілася мноства вельмі дзіўна апранутых людзей. Людзей у мантыях. Містэр Дурслі не пераносіў людзей у недарэчнай вопратцы, ды ўзяць хоць бы цяперашнюю моладзь, якая расходжвае чорт ведае ў чым! І вось зараз гэтыя, апранутыя па нейкай дурацкай модзе.
Містэр Дурслі забарабаніў пальцамі па рулі. Яго погляд спыніўся на дзіўных тыпах, што стаялі недалёка ад яго і ажыўлена шапталіся адзін з адным. Містэр Дурслі прыйшоў у ярасць, убачыўшы, што некаторыя з іх зусім не маладыя, - падумаць толькі, адзін з мужчын выглядаў нават старэй за яго, а дазволіў сабе апрануць ізумрудна-зялёную мантыю! Ну і тып! Але тут містэра Дурсля ахінула думка, што гэтыя незразумелыя асобы, напэўна, усяго толькі збіраюць ахвяраванні або што-небудзь гэткага кшталту... Так яно і ёсць! Машыны нарэшце крануліся з месца, і праз некалькі хвілін містэр Дурслі заехаў на паркоўку фірмы Гранінгс. Яго галава зноў была забітая дрылямі.
Кабінет містэра Дурслі, дзе ён заўсёды сядзеў спінай да вакна, знаходзіўся на дзевятым паверсе.
Аддавай перавагу ён сядзець тварам да акна, яму, хутчэй за ўсё, цяжка было б гэтай раніцай засяродзіцца на дрылях. Але ён сядзеў да вакна спінай і не бачыў соў - падумаць толькі, соў, якія лёталі не ўначы, як зазвычай, а ўдзень! І гэта ўжо не кажучы пра тое, што совы - лясныя птушкі, і ў гарадах – тым больш такіх вялікіх, як Лондан - не жывуць.
У адрозненне ад містэра Дурслі, людзі, якія знаходзіліся на вуліцы, выдатна бачылі гэтых соў, што імкліва праляталі паблізу іх адна за адной, і шырока раскрывалі рты ад здзіўлення і паказвалі на іх пальцамі. Большасць гэтых людзей за ўсё жыццё не бачылі ніводнай савы, нават уначы.
Увогуле, у містэра Дурсля была цалкам нармальная, пазбаўленая ад соў раніца. Ён накрычаў на пяцёх падначаленых, зрабіў некалькі важных тэлефанаванняў і некалькі разоў падвысіў голас на сваіх тэлефонных субяседнікаў, так што настрой у яго быў проста выдатны - датуль, пакуль ён не вырашыў трохі расцерці ногі і купіць сабе булачку ў булачнай насупраць.
