
Пасля паходу за пончыкам містэру Дурслю было куды складаней засяродзіцца на дрылях. Калі а пятай гадзіне вечара ён пакідаў будынак фірмы, ён быў так ўсхваляваны, што, выходзячы з дзвярэй, не заўважыў чалавека, які праходзіў паблізу і ўрэзаўся ў яго.
- Прашу прабачэння, - прамовіў ён, бачачы, як маленькі старэча піскнуў і ледзь не зваліўся. Містэру Дурслю спатрэбілася некалькі секунд, каб усвядоміць, што дзядок быў апрануты ў фіялетавую мантыю. Дарэчы, старэча ніколькі не засмуціўся з таго, што яго ледзь не збілі з ног. Насупраць, ён шырока ўсміхнуўся і вымавіў пісклявым голасам, які прымусіў мінакоў абярнуцца:
- Не прасіце, мой дарагі спадар, нават калі б вы мяне ўранілі, сёння мяне б гэта зусім не засмуціла. Радуйцеся, таму што Вы-Ведаеце-Хто нарэшце знік! Нават такія маглы, як вы, павінны наладзіць свята ў гэты самы шчаслівы дзень!
З гэтымі словамі стары абхапіў містэра Дурсля дзесьці ў раёне жывата, дужа сціснуў яго і сышоў.
Містэр Дурслі літаральна прырос да зямлі. Падумаць толькі, яго абняў абсалютна незнаёмы чалавек! Мала таго, яго назвалі нейкім маглам. Што б там ні азначала гэтае слова, містэр Дурслі быў узрушаны. І калі ён урэшце здолеў ссунуцца з месца, ён хуткім крокам пайшоў да машыны, спадзяючыся, што ўсё, што адбывалася сёння, не больш за плён яго ўяўлення. Хоць містэр Дурслі вельмі адмоўна ставіўся да ўяўлення і яго плёну.
Калі ён збочыў з Прайвет Драйв на дарогу, што вядзе да хаты нумар 4, ён зноўку ўбачыў ужо знаёмую паласатую кошку. Настрой яго рэзка знізіўся. Містэр Дурслі не сумняваўся, што гэта тая самая кошка: у яе была тая ж афарбоўка і тыя ж дзіўныя плямы вакол вачэй. Зараз кошка сядзела на плоце, які аддзяляў яго хату і сад ад суседзяў.
- Псік! - гучна вымавіў містэр Дурслі.
Але кошка не зварухнулася. Больш таго, яна вельмі сувора паглядзела на містэра Дурсля, так што ён нават падумаў: "Можа быць, кошкі заўсёды сябе так паводзяць?"
