Затым, сабраўшыся з духам, ён увайшоў у хату, вырашыўшы, што яму ні ў якім разе не варта ні пра што распавядаць жонцы.

Для місіс Дурслі гэты дзень быў, як заўсёды, вельмі прыемным. За вячэрай яна ахвотна распавяла містэру Дурслю пра тое, што ў іх суседкі сур'ёзныя праблемы з дачкой, і напрыканцы паведаміла, што Дадлі вывучыў новае слова "Хаччу!". Містэр Дурслі з усіх сіл імкнуўся паводзіць сябе як звычайна.

   Калі місіс Дурслі паклала Дадлі у ложак, містэр Дурслі пацалаваў яго, пажадаў дабранач і пайшоў у гасціную глядзець тэлевізар. Па адным з каналаў як раз падыходзілі да канца вячэрнія навіны.

   "І ў завяршэнні нашага выпуску аб дзіўных паводзінах соў па ўсёй Англіі. Хоць совы звычайна лятаюць уначы і амаль ніколі не паказваюцца днём, сёння мы атрымалі каля сотні паведамленняў ад людзей, якія з самага ранку ў розных кутках краіны бачылі бязладна лётаючых соў. Адмыслоўцы не могуць растлумачыць, чаму совы вырашылі змяніць свой распарадак дня, - тут дыктар дазволіў сабе ўсміхнуцца. – Вельмі загадкава…  А цяпер я перадаю слова Джыму МакГаффіну з яго прагнозам надвор'я. Як ты думаеш, Джым, ці не будзе сёння ўвечары новых дажджоў з соў?"

 "Не ведаю, Тэд - на экране з'явіўся метэаролаг. - Аднак сёння не толькі совы паводзілі сябе незвычайна. Нашы гледачы з такіх далёкіх куткоў Англіі, як Кент, Ёркшыр і Дандзі тэлефанавалі мне, каб паведаміць, што замест дажджу, які я абяцаў учора ўвечары, у іх быў сапраўдны зорапад! Магчыма, хтосьці ладзіў феерверкі з нагоды надыходзячага свята. Хоць да свята яшчэ цэлы тыдзень. А што датычыцца надвор'я - сённяшні вечар абяцае быць дажджлівым..."

Містэр Дурслі застыў у сваім крэсле. Знічкі, совы сярод белага дня, дзіўныя людзі ў мантыях. І яшчэ незразумелае перашэптванне пра гэтых Потэраў...

 Місіс Дурслі увайшла ў гасціную з двума кубкамі гарбаты. І містэр Дурслі адчуў, як растае яго рашучасць ні пра што не казаць жонцы. Ён зразумеў, што хаця б нешта яму распавесці прыйдзецца.



6 из 245