- Э...Пятунья, дарагая… Ці даўно ты не атрымоўвала вестак ад сваёй сястры?

 Як ён і чакаў, місіс Дурслі намалявала здзіўленне, а потым на яе твары з'явілася злосць. Усё-ткі звычайна яны рабілі выгляд, што ў яе няма ніякай сястры. Таму падобная рэакцыя на пытанне містэра Дурсля была цалкам вытлумачальная.

- Даўно! - адрэзала місіс Дурслі. - А чаму ты пытаеш?

- У навінах казалі ўсялякія загадкавыя рэчы, - прамармытаў містэр Дурслі. Нягледзячы на вялізную розніцу ў габарытах, ён усё ж пабойваўся жонкі, і менавіта яна была гаспадыняй у хаце. - Совы... знічкі... па горадзе ходзяць натоўпы дзіўна апранутых людзей...

- І што? - рэзка перапыніла яго місіс Дурслі.

 - Ну, я падумаў... Можа быць... гэта неяк звязана з... Ну, ты разумееш... З такімі як яна...

  Місіс Дурслі сціснула вусны і паднесла кубак да рота. а вось містэр Дурслі задумаўся, ці адважыцца ён сказаць жонцы, што чуў сёння прозвішча Потэр. І вырашыў, што не адважыцца. Замест гэтага ён вымавіў як бы між іншым:

 - Іх сын - ён жа аднагодак Дадлі, дакладна?

 - Мяркую, так, - голас місіс Дурслі быў халодны як лёд.

 - Не нагадаеш мне, як яго клічуць? Гаральд, здаецца?

 - Гары. На мой погляд, гідкае, простанароднае імя.

 - Так, вядома, -містэр Дурслі адчуў, як ёкнула сэрца. - Я з табой цалкам згодны.

Больш ён нічога не сказаў, і яны пайшлі спаць. Пакуль місіс Дурслі прымала ванну, містэр Дурслі на цыпачках падкраўся да вакна і паглядзеў на садовую агароджу. Кошка ўсё яшчэ сядзела там. Яна ўважліва глядзела на Прайвет Драйв, як быццам чагосьці чакаючы.

Усё-ткі ў яго разгулялася ўяўленне. Якім чынам гэта можа быць звязана з Потэрамі? Але калі звязана… калі высвятліцца, што яны ў сваяцтве з… - не, ён проста не можа гэтага вынесці.

Дурслі ляглі ў ложак.



7 из 245