Місіс Дурслі імгненна заснула, а містэр Дурслі ляжаў, утаропіўшыся ў цемру шырока расплюўчанымі вачыма і думаў, думаў…  Апошняй заспакойваючай для яго думкай перад адыходам да сну стала тая, што, нават калі Потэры і маюць дачыненне да таго, што адбываецца, зусім не абавязкова, каб яны сталі ўблытваць у гэтую справу яго з місіс Дурслі. Потэры выдатна ведаюць іх з Пятунняй дачыненне да іх саміх і ім падобных. Ён не мог сабе ўявіць, што Пятуння або ён сам могуць мець штось агульнае за падзеямі, якія адбываюцца. Калі нешта адбываецца, вядома - ён пазяхнуў і павярнуўся на бок - іх гэта не датычыцца…

Як жа ён памыляўся.

Доўгачаканы і неспакойны сон ужо прыняў у свае абдымкі Містэра Дурсля - кошка, што сядзела на ягоным плоце, спаць зусім не збіралася. Яна сядзела нерухома, як статуя, і, не міргаючы, глядзела ў канец Прайвет Драйв. Яна нават не зварухнулася, калі на суседняй вуліцы гучна пляснула дзвярыма машыны, і не міргнула вокам, калі над яе галавой пранесліся дзве савы. Толькі каля апоўначы, бы скамянелая, кошка нарэшце ажыла.

У далёкім канцы вуліцы - як раз там, куды неадрыўна глядзела кошка - з'явіўся чалавек. З'явіўся нечакана і бясшумна, быццам вырас з-пад зямлі або матэрыялізаваўся з паветра. Кошкін хвост тузануўся з боку ў бок, а вочы яе звузіліся.

Ніхто на Прайвет Драйв ніколі не бачыў гэтага чалавека. Ён быў высокі, худы і вельмі стары, мяркуючы па срэбры яго барады і валасоў - такіх доўгіх, што іх можна было заправіць за пояс. Ён быў апрануты ў доўгі сурдут, па-над якім была накінутая ліловая мантыя, а на яго нагах красаваліся чаравікі на высокім абцасе, упрыгожаныя спражкамі. Вочы за прыцемненымі акулярамі былі блакітныя, вельмі жывыя, яркія і іскрыстыя, а нос - вельмі доўгі і крывы, нібы яго ламалі не меней за два разы. Звалі гэтага чалавека Альбус Дамблдор.

Падавалася, Альбус Дамблдор абсалютна не разумее, што з'явіўся на вуліцы, дзе яму не радыя - не радыя ўсяму, звязанаму з ім, пачынаючы ад ягонага імя і заканчваючы чаравікамі. Аднак яго, па ўсім, гэта не турбавала,  і ён рыўся ў кішэнях сваёй мантыі, спрабуючы нешта адшукаць. ён відавочна адчуваў, што за ім сочаць, таму што раптам узняў вочы і паглядзеў на кошку, якая назірала за ім з іншага канца вуліцы. Дзіўна, але выгляд кошкі чамусьці развесяліў яго.



8 из 245