
- Ну даволi. Супакойцеся! Спiце!
Аднак цяжка спаць, калi вакол нiчога не чутно, акрамя кашлю. Зрэдку сярод ночы Джанатан уставаў, кiпяцiў мне мядовую ваду, каб змякчыць кашаль. Якi ён быў добры да мяне!
У той вечар, калi я так спужаўся смерцi, ён сядзеў са мной некалькi гадзiн i ўсё расказваў пра Наджыялу, але расказваў вельмi цiха, каб не пачула мама. Яна сядзела за шытвом у сваiм пакоi, яе швейная машына пацiху шумела, i яна спявала сваю заўсёдную старую песню пра марака, якi пайшоў далёка ў мора. Мабыць, яна думала тады пра бацьку. Я не помню ўсе словы песнi, але вось некалькi радкоў з яе:
- Калi адыду я навекi ў мора,
То, ведай, настане дзень,
Пастукае галубок белакрылы,
Ведай, вярнуўся мой цень,
Прыляцеў стамлёны i сумны...
Мне гэта песня здаецца прыгожай i сумнай, але Джанатан, пачуўшы яе, засмяяўся i сказаў:
- Ведаеш, Сухарык, калi-небудзь ты прыляцiш да мяне. З Наджыялы. Дык, калi ласка, не забудзься сесцi тут, на падаконнiк, як беласнежны галубок, добра?
Я пачаў кашляць, ён прыўзняў мяне, паклаў маю галаву сабе на каленi i пачаў напяваць:
- Мой маленькi Сухарык, я ведаю, дарагi,
