
Што твая душа - тут, яна хоча
Адпачыць на маiх руках...
З таго часу я пачаў думаць - як я буду ў Наджыяле адзiн, без Джанатана? Навошта мне будуць усе легенды i казкi, калi побач не будзе яго.
- Я не хачу адыходзiць туды, - сказаў я i заплакаў. - Я хачу быць з табой, Джанатан.
- I я неўзабаве прыйду ў Наджыялу, разумееш? Толькi крыху пазней, - сказаў Джанатан.
- Ага, крыху пазней. А калi ты пражывеш да дзевяноста гадоў, тады як? I я ўвесь гэты час буду адзiн?
Але брат на гэта адказаў, што ў Наджыяле няма часу, што калi нават ён i пражыве да дзевяноста гадоў, то для мяне гэты час здасца лiтаральна нiбы два днi. Так бывае заўсёды, казаў ён, калi няма сапраўднага часу.
- Ну ўжо два днi ты i адзiн як-небудзь пабудзеш? Пакуль палазiш па дрэвах, пасядзiш каля сапраўднага вогнiшча ў лесе, паловiш рыбу ў рэчцы, карацей, пакуль будзеш рабiць усё тое, што так хацеў бы рабiць тут, на зямлi... I вось аднаго разу, калi ты будзеш сядзець з вудай, з'яўлюся я, i ты здзiвiшся: "Ого, Джанатан, ты ўжо тут?"
Я перастаў раўсцi, бо адчуў, што сапраўды як-небудзь змагу пражыць два днi адзiн.
- Хоць, ведаеш, было б усё-такi лепш, каб ты трапiў туды першы, каб гэта быў менавiта ты, хто сядзеў бы там i лавiў рыбу.
Джанатан пагадзiўся, доўга-доўга глядзеў на мяне ласкава, як звычайна, але я заўважыў, што ён сумны.
- Шкада, - сказаў ён жаласна, - што я павiнен буду жыць на зямлi без майго Сухарыка. I, можа быць, нават дзевяноста год!
2
Цяпер я падыходжу да цяжкай задачы... Гэта тое, ад чаго галава мая заўсёды балiць, калi думаеш пра гэта... але я не магу не думаць пра гэта...
Джанатан... Магло ж быць так, што ён увесь час са мной... вечарамi... Ён ходзiць у школу... Гуляе з дзецьмi ў двары... Грэе мне ваду з мёдам... Але ўсё гэта не так... Не так...
Джанатан у Наджыяле!!!
Я не магу... Мне цяжка расказваць, як гэта было... Але вось як пра гэта пiсала газета:
