Пакуль Марыа клапатлiва завiхаўся вакол мiс Люсi, Элен схапiла сумачку i спытала шэптам:

- Колькi, Люсi?

Але гэты раз мiс Люсi выказала сваю волю:

- Не, грошы абразяць.

А Марыа, якi, вiдаць, усё зразумеў, сказаў:

- Gracias, Senora*.

* Дзякуй, сеньёра (гiшп.).

Вымавiўшы некалькi слоў, з якiх мiс Люсi зразумела толькi "madre"*, узяў левую руку мiс Люсi - тую, на якой быў новы пярсцёнак з сапфiрам, пацалаваў яе i, усмiхаючыся, з паклонам развiтаўся.

* Мацi (гiшп.).

Такiм вось чынам Марыа ўвайшоў у iх жыццё. А ўвайшоўшы, ён, што было вiдавочна, меркаваў там застацца. Назаўтра ранiцай ён прыйшоў у гатэль спытацца пра мiс Люсi, i тая ўпершыню разгледзела яго як след. Марыа не быў прыгажуном у поўным сэнсе гэтага слова. Вочы з доўгiмi вейкамi былi крыху заблiзка адно ад аднаго. Вусiкi над пухлымi вуснамi - занадта доўгiя. Постаць хоць i танклявая, але дужая, акрамя таго, у iм было нешта такое, што выклiкала адначасова прыхiльнасць i давер.

Марыа, як ён растлумачыў, быў студэнтам i ў час вакацый спрабаваў зарабiць крыху грошай. Ён хацеў пабыць у сеньёр гiдам i, так як мiс Люсi не магла хадзiць, прапанаваў наняць машыну i самому сесцi за руль. Ганарар, якi папрасiў Марыа, быў надзiва малы, i ён упарта адмаўляўся пагадзiцца на большую суму.

На другi дзень ён наняў машыну за нiзкую цану, якая больш чым задаволiла ашчадную мiс Элен, i з гэтага дня пачаў вазiць жанчын па цiкавых мясцiнах, аказваючы iм такiя клопат i ўвагу, быццам яны былi ягоныя тры "madre".

Штодзённыя прыходы Марыа, якi заўсёды быў апрануты ў бездакорна чыстае адзенне, кожны раз выклiкалi пачуццё радасцi ў мiс Люсi i, па праўдзе кажучы, ва ўсiх астатнiх. У яго заўсёды было мноства планаў, як правесцi час. Аднойчы ён правёз iх вакол падножжа гары Папакатэпетль, i некалькi гадзiн яны маглi захапляцца, вiдаць, адной з самых прыгожых i таямнiчых гор у свеце. I на нейкi момант, калi так здарылася, што яны засталiся ўдваiх з Марыа, любуючыся асляпляльнай белiзной велiчнай вяршынi гары, мiс Люсi адчула, як Марыа ўзяў яе руку ў сваю цвёрдую карычневую далонь i асцярожна яе пацiснуў.



6 из 16