"УВАХОД ТОЛЬКI ДЛЯ ЗОРНАГА ПЕРСАНАЛУ" - было напiсана на таблiчцы. Ого! Якiя прыгожыя назвы прыдумаў гэты "Трансгалактык"!

Дзверы былi без клямкi, яны адчынялiся спецыяльным ключом, якога ў Пiркса не было. Ён паднёс палец да носа. Секунду разважаў. I выстукаў марзянкай:

- Тап - тап - та-та-тап - тап - тап.

Ён чакаў каля хвiлiны. Дзверы адчынiлiся. Насуплены, пачырванелы твар з'явiўся ў шчылiне.

- Што вам патрэбна?

- Я пiлот патрульнай службы, - адказаў ён.

Дзверы адчынiлiся шырэй.

Ён увайшоў. Тут быў рэзервовы пульт кiравання - уздоўж адной сцяны была дублiруючая сiстэма кiравання ракетнымi рухавiкамi, якiя змянялi кiрунак. Насупраць - экраны аптычнага кантролю. Ля апаратаў стаяла некалькi крэслаў, усе яны зараз пуставалi. Адзiн невысокi аўтамат кантраляваў мiльгаценне лямпачак на пульце. На вузкiм столiку ля сцяны ў спецыяльных прыцiсках стаялi шклянкi, да паловы парожнiя. У паветры пахла свежазгатаванай кавай i нагрэтым пластыкам з ледзьве адчувальным дамешкам азону. Другiя дзверы былi прыадчыненыя. З-за iх быў чуваць слабы пiск умформера.

- SOS? - спытаўся Пiркс у чалавека, якi адчынiў яму.

Гэта быў даволi таўсматы мужчына з крыху напухлай, нiбы ад флюса, шчакой. На валасах - след ад дугi слухавак. Ён быў у шэрай, на маланцы, напалову расшпiленай унiформе "Трансгалактыка". Сарочка вылезла са штаноў.

- Ага.

Мужчына нiбыта вагаўся.

- Вы з патруля? - сказаў ён.

- З Базы. Лётаў два гады на трансуранавых арбiтах. Я навiгатар. Маё прозвiшча Пiркс.

Мужчына падаў яму руку.

- Мiндэл. Ядзершчык.

Не прамовiўшы больш нi слова, яны перайшлi ў iншае памяшканне. Гэта была радыёрубка прамой сувязi. Вельмi прасторная. Чалавек дзесяць акружалi галоўны перадатчык. Два радыётэлеграфiсты сядзелi са слухаўкамi на вушах - штосьцi няспынна пiсалi, апараты стукалi, пад падлогай папiсквала.



6 из 15