- Цудоўна, - сказаў салдат. - Але ж якую плату возьмеш ты з мяне за гэта, старая ведзьма? Пэўна ж, табе нешта ад мяне патрэбна.

- Нiводнае капеечкi тваёй не вазьму! - сказала ведзьма. - Толькi прынясi ты мне старое крэсiва, якое забылася там мая бабуля, калi лазiла туды апошнi раз.

- Добра, абкручвай мяне вяроўкай! - сказаў салдат.

- Зроблена! - сказала ведзьма. - А вось табе мой фартух у клетачку.

I салдат палез на дрэва. Знайшоў ён дупло i апусцiўся па iм у самы нiз. Як сказала ведзьма, так усё i атрымалася: глядзiць салдат - перад iм падземны ход. I вiдно там, як удзень, - безлiч лямпачак зiхацiць усюды.

Пайшоў салдат па тым падзямеллi. Iшоў, iшоў i дайшоў да самага канца. Далей iсцi няма куды. Бачыць салдат - перад iм трое дзвярэй. А ў дзвярах ключы тырчаць.

Адчынiў салдат першыя дзверы i зайшоў у пакой. Пасярод пакоя куфар стаiць, на куфры сядзiць сабака. Вочы ў яго, нiбы два сподачкi.

Глядзiць на салдата сабака i круцiць вачамi ў розныя бакi.

- Вось дык страшыдла! - сказаў салдат, схапiў сабаку i ў адзiн мiг пасадзiў яго на ведзьмiн фартух.

Тут сабака прыцiх, а салдат адчынiў куфар i пачаў адтуль грошы выцягваць. Набраў сабе поўныя кiшэнi медзякоў, зачынiў куфар i зноў пасадзiў на яго сабаку, а сам пайшоў у суседнi пакой.

Праўду сказала ведзьма - i ў гэтым пакоi на куфры сядзеў сабака. Вочы ў яго былi, быццам колы ў вадзянога млына.

- Ну, чаго ты на мяне вытрашчыўся? Хочаш, каб твае вочы павылазiлi? сказаў салдат, схапiў сабаку i пасадзiў на ведзьмiн фартух, а сам хутчэй да куфра.

А ў куфры срэбра бiтком набiта. Выкiнуў салдат з кiшэняў медзякi, напоўнiў кiшэнi i ранец срэбрам. Потым пайшоў салдат у трэцi пакой. Увайшоў i знямеў ад здзiўлення. Дзiвосы! Пасярод пакоя стаяў залаты куфар, а на куфры сядзела сапраўднае страхалюддзе. Вочы, што нi кажы, як дзве вежы. Круцiлiся яны, быццам колы самай хуткай карэты.



2 из 294