- Стары кiтаец гонiцца за намi! - ускрыкнула маленькая пастушка ды так спалохалася, што ўпала на свае фарфоравыя каленкi.

- Вось што мне прыйшло ў голаў, - сказаў камiнар. - Залезем з табой у вялiкую вазу для вострых прыпраў, вунь у тую, што стаiць у куце. Ляжам на пялёсткi руж i лаванды ды будзем адтуль кiдаць соль у вочы кiтайцу, калi ён сунецца да нас.

- Гэта мала дапаможа! - запярэчыла пастушка. - Акрамя таго, я ведаю, што стары кiтаец i ваза былi заручоныя, а калi ўжо яны кахалi адно другога, дык гэтае пачуццё не магло знiкнуць бясследна. Не, нам застаецца толькi адно сыйсцi на ўскрай свету!

- А ты не баiшся выправiцца ў дарогу са мною? - спытаўся камiнар. - Цi падумала ты пра тое, якi бязмежны гэты свет, пра тое, што нам назад ужо не вярнуцца?

- Так, падумала! - адказала пастушка.

Камiнар з рашучым выглядам паглядзеў на яе i сказаў:

- Я ведаю толькi адзiн шлях - дымаход! А ты i сапраўды асмелiваешся ўвайсцi са мной у печку i потым караскацца па топцы i дымаходзе ўгору? Калi мы, нарэшце, дабярэмся да комiна, тут ужо я сумею сябе паказаць: мы ўзнiмемся на такую вышыню, што дагнаць нас не змогуць; а на самым версе будзе дзiрка выйсцi ў шырокi свет.

I камiнар павёў пастушку да пячных дзверцаў.

- Ах, як там чорна! - усклiкнула яна, але ўсё-такi палезла разам з камiнарам у печку i праз топку ў дымаходзе нiчагусенькi не было вiдаць.

- Ну, вось мы i ў дымаходзе! - сказаў камiнар. - Паглядзi, якая дзiвосная зорачка ззяе ўверсе!

З неба на iх глядзела самая сапраўдная зорка; яна ззяла проста над iмi, быццам хацела паказаць iм выйсце. А яны паўзлi i караскалiся ўсё вышэй ды вышэй, - о, - якi гэта быў цяжкi шлях! Так высока давялося iм узбiрацца, так высока! Але камiнар дапамагаў пастушцы, падымаў яе, падтрымлiваў ды паказваў, куды ёй лепей ставiць свае фарфоравыя ножкi. Так яны дабралiся да самага верху комiна ды ўселiся на яго беражку, каб як след адпачыць, - i не дзiва, што яны стамiлiся пасля такой дарогi.



24 из 294