
- Ты так думаеш? - спыталася пастушка, i абое яны ўзлезлi на падлюстэрнiк, дзе стаялi раней.
- Вось бачыш, якое вялiкае падарожжа мы зрабiлi, - сказаў камiнар. - А маглi ж бы i зусiм не кратацца з месца!
- Толькi б удалося адрамантаваць дзядулю! - уздыхнула пастушка. - Дорага гэта будзе каштаваць?
I старога кiтайца адрамантавалi - у гэтым прымала ўдзел уся сям'я. Спiну яму склеiлi, у горла ўставiлi планку, i ён стаў зусiм як новы, толькi хiтаць галавой ужо не мог.
- Пэўна, вы замнога ўявiлi аб сабе ды заганарылiся з таго часу як разбiлiся, - сказаў кiтайцу казланогi обер-унтэр-генерал-капiтан-сяржант. - А я ўсё-ткi не бачу, чым тут ганарыцца. Ну дык што ж? Цi выдасце вы яе за мяне?
Тады камiнар i маленькая пастушка ўмольна паглядзелi на старога кiтайца, баючыся, як бы ён не матлянуў галавой. Але кiваць ён ужо не мог, а расказваць пры пабочных пра тое, што яму ўставiлi планку ў горла, было непрыемна.
З таго часу абедзве фарфоравыя фiгуркi так i стаялi побач, дабраслаўляючы планку ў дзедавым горле i працягваючы кахаць адно другое, пакуль не разбiлiся.
ПРЫНЦЭСА НА ГАРОШЫНЕ
Жыў-быў прынц. I марыў ён ажанiцца на сапраўднай прынцэсе.
Аб'ехаў увесь свет. А такой нявесты, якой жадаў, не сустрэў. Так i вярнуўся дамоў нi з чым. I вельмi бедаваў, бо дужа яму хацелася сустрэць сапраўдную прынцэсу.
Аднойчы вечарам разгулялася непагадзь. Маланкi блiскалi раз-пораз. Гром грымеў. Дождж лiў як з вядра. Жах што рабiлася!
Раптам у гарадскую браму нехта пастукаў. Сам кароль пайшоў адкрываць.
Каля брамы стаяла прынцэса. Вада збягала з яе валасоў i адзежы прама ў чаравiкi. Адтуль выцякала на зямлю. Божа, на што была падобна тая дзяўчына! А яна запэўнiвала, што з'яўляецца сапраўднай прынцэсай.
"Ну, пра гэта мы хутка даведаемся", - падумала старая каралева. Але нiчога нiкому не сказала. Пайшла ў спальню. Зняла з ложка ўсе матрацы i падушкi. На дошкi паклала гарошыну. А зверху гарошыны паслала дваццаць матрацаў i дваццаць пярын.
