Каралю вельмi хацелася паглядзець, якая ж тканiна атрымлiваецца ў майстроў. Але ён прыгадаў пра яе чароўныя якасцi i вырашыў праверыць свайго старога мiнiстра. Падумаў пры гэтым: "Мiнiстр разумны, з годнасцю займае сваё месца. Ён добра разгледзiць тую тканiну".

I вось стары мiнiстр увайшоў у залу, у якой за пустымi станкамi сядзелi ашуканцы.

"Божа, памiлуй! - падумаў мiнiстр. - Я нiчога не бачу". Але ўслых не адважыўся сказаць такое.

Ашуканцы паважлiва папрасiлi яго падысцi блiжэй да станка i сказаць, як яму падабаюцца ўзор i фарбы тканiны. Бедны мiнiстр, як нi ўзiраўся, нiчога не бачыў. Ды i бачыць не мог.

I зноў падумаў: "Божа, няўжо я такi дурны? Ратуй божа, каб нiхто пра гэта не даведаўся. Не, нельга прызнавацца, што я не бачу тканiны!"

- Што ж вы нiчога не гаворыце нам? - спытаў адзiн з ткачоў.

- О, гэта вельмi мiла! - адказаў мiнiстр. - Якi ўзор, якiя фарбы! Так, так, я паведамлю каралю, што мне надзвычай спадабалася ваша праца!

- Рады старацца! - сказалi ашуканцы.

I яны сапраўды старалiся. Пачалi патрабаваць яшчэ больш грошай, шоўку, золата. Забiралi сабе ўсё, а каля пустых станкоў сядзелi толькi для выгляду.

Паслаў кароль да ткачоў свайго новага саноўнiка. Даручыў яму паглядзець, цi хутка будзе закончана праца. З iм, прыстойным служкам караля, адбылося тое, што i з старым мiнiстрам. Ашуканцы абвялi i яго вакол пальца. I ён давёў каралю, што вельмi чароўную тканiну вырабляюць ткачы.

Хутка ўвесь горад загаварыў пра таямнiчую тканiну, з якой будзе зроблены новы каралеўскi ўбор.

Тут ужо i самому каралю закарцела зiрнуць на дзiва. З цэлай свiтай прыдворных ён заявiўся ў майстэрню да хiтрых ашуканцаў.

- Цуд! Цi не праўда? - наперабой закрычалi пабываўшыя ўжо тут чыноўнiкi. Якi малюнак?.. А фарбы?..

I яны паказвалi пальцамi на пустыя станкi, як бы самi бачылi там нешта.

"Што за глупства! - падумаў кароль. - Я нiчога не бачу! Неверагодна, няўжо i я такi бязглузды, як мае мiнiстры?.. Тады не быць мне каралём. А гэта горш за ўсё..."



28 из 294