
Яна яго не зразумела, але ўсё-такi працягнула яму аркуш: гэта была старадаўняя гравюра з адлюстраваннем дзiўнага свячэння неба, якое аднойчы назiралi ў Кёльне.
- Антыкварная карцiна! - сказаў саветнiк, убачыўшы гравюру, i адразу ажывiўся: - Дзе вы дасталi гэтую рэдкасць? Вельмi, вельмi цiкава, хаця i суцэльная выдумка. На самой справе гэта было проста паўночнае ззянне, як тлумачаць цяпер вучоныя; i, верагодна, падобныя з'явы называюцца электрычнасцю.
Тыя, што сядзелi блiзка i чулi яго словы, паглядзелi на яго з павагай; адзiн чалавек нават падняўся, пачцiва зняў капялюш i сказаў з самым сур'ёзным выглядам:
- Вы, вiдавочна, вялiкi вучоны, масье?
- О не, - адказаў саветнiк, - проста я магу паразмаўляць аб тым-сiм, як i ўсялякi iншы.
- Моdestia* - цудоўнейшая дабрадзейка, - прамовiў яго субяседнiк. Зрэшты, аб сутнасцi вашага выказвання mihi secus vedetur**, хаця i ахвотна ўстрымаюся пакуль выказваць маё ўласнае jedicium***.
* Сцiпласць (лац.).
** я iншай думкi (лац.).
*** меркаванне (лац.).
- Асмелюся спытаць, з кiм маю задавальненне размаўляць? - пацiкавiўся саветнiк.
- Я бакалаўр багаслоўя, - адказаў той.
Гэтыя словы ўсё растлумачылi саветнiку - незнаёмец быў апрануты ў адпаведнасцi са сваiм вучоным званнем. "Напэўна, гэта нейкi стары сельскi настаўнiк, - падумаў ён, - чалавек як не з гэтага свету, якiх яшчэ можна сустрэць у аддаленых кутках Ютландыi".
- Тут, канечне, не locus docendi*, - гаварыў багаслоў, - але я ўсё-такi вельмi прашу вас працягваць сваю гаворку. Вы, канечне, досыць начытаны ў старажытнай лiтаратуры!
* Месца вучоных размоў (лац.).
- О так! Вы кажаце праўду, я нярэдка пачытваю старажытных аўтараў, дакладней, усе iх добрыя творы; але вельмi люблю i навейшую лiтаратуру, толькi не "Звычайныя гiсторыi"; iх хапае i ў жыццi!
- Звычайныя гiсторыi? - перапытаў багаслоў.
