А ў гэтай краiне быў такi звычай: апошняе жаданне асуджанага на смерць павiнна быць выканана. Вядома, калi гэта было не зусiм вялiкае жаданне.

Вось чаму кароль нiяк не мог адмовiць салдату. I салдат узяў у рот цыгарку, дастаў сваё крэсiва i пачаў выкрасаць агонь. Стукнуў ён па крэменi раз, стукнуў два, стукнуў тры - i вось перад iм з'явiлiся тры сабакi. У аднаго вочы былi, як сподачкi, у другога - як млынавыя колы, у трэцяга - як вежы.

- Памажыце мне збавiцца ад бяды! - сказаў iм салдат.

Тут усе тры сабакi кiнулiся на суддзяў i на дзяржаўны савет: аднаго схопяць за ногi, другога за нос i пачынаюць падкiдваць, ды так высока, што калi тыя падалi на зямлю, то ўсе разбiвалiся ўшчэнт.

- Мяне не трэба! Я не жадаю! - закрычаў кароль, але самы вялiкi сабака схапiў яго разам з каралевай i падкiнуў iх пад неба. Тут войска напалохалася, а народ пачаў крычаць:

- Няхай жыве салдат! Будзь, салдат, нашым каралём i бяры сабе ў жонкi цудоўную прынцэсу!

Салдата пасадзiлi ў каралеўскую карэту i павязлi ў палац. Тры сабакi танцавалi перад карэтай i крычалi "ўра". Хлапчукi свiсталi, а войскi бралi пад казырок. Прынцэса выйшла з меднага замка i зрабiлася каралевай. Зразумела, яна была вельмi задаволенай.

Вяселле працягвалася цэлы тыдзень. Тры сабакi таксама сядзелi за сталом, елi, пiлi i круцiлi сваiмi вялiзнымi вачамi.

КАЎНЕРЫК

Жыў-быў элегантны кавалер; у яго толькi i было за душой, што падстаўка, каб здымаць боты, грабянец ды яшчэ вельмi прыгожы, нават франтаваты каўнерык. Вось пра каўнерык i пойдзе размова.

Каўнерык пажыў ужо на свеце i пачаў думаць пра жанiцьбу. Выпала яму аднойчы трапiць у начоўкi разам з падвязкай для панчохi.

- Ах! - усклiкнуў каўнерык. - Якiя вы стройныя, якiя пяшчотныя i мiлыя! Дазвольце ўведаць вашае iмя?

Але падвязка была вельмi сарамлiвая, гэтае запытанне здалося ёй нясцiплым, i яна змаўчала.



8 из 294