I знайшоў iх столькi, што хутка наеўся i задрамаў. Сярэднi, якi болей за ўсё на свеце любiў фрукты, наеўся колькi хацеў апельсiнаў, бо сярод лесу расло шмат апельсiнавых дрэваў - гэта звычайная рэч у Парагваi i Мiсьёнэс. I нiхто з людзей не патурбаваў яго. А меншы, якi без памяцi любiў птушыныя яйкi, папахадзiў цэлы дзень i знайшоў усяго толькi два гняздзечкi: адно туканава з трыма яйкамi i адно туркаўкi, у якiм яек было толькi два. Усяго разам - пяць маленечкiх яечак: надта мала, каб добра пад'есцi. I таму, калi настаў вечар, маленькi каацi быў такi самы галодны, як i ранiцай. I зажурыўшыся, ён сеў непадалёк ад ускрайку лесу. Адсюль ён убачыў за дрэвамi поле i ўспомнiў параду мацi.

"Чаму гэта мама забаранiла шукаць гнёзды ў полi?" - падумаў ён. I так разважаючы, ён раптам пачуў вельмi далёка спеў нейкай птушкi.

- Якая гучная песня! - сказаў каацi ў захапленнi. - I якiя, напэўна, вялiкiя яйкi павiнны быць у такой птушкi!

Спеў пачуўся зноў. I тады каацi кiнуўся бегчы праз лес. Ён бег напрасткi, не разбiраючы дарогi, бо спеў ляцеў аднекуль проста наперадзе. Сонца ўжо садзiлася, а ён усё бег, задраўшы ўгору хвост. Нарэшце ён выскачыў на ўзлесак i паглядзеў у поле. Удалечынi стаяў чалавечы дом, i побач ён убачыў чалавека ў ботах, якi вёў на повадзе каня. I яшчэ ён убачыў вялiкую птушку, якая спявала. Тады каацi пляснуў сябе па лбе i сказаў:

- Ну, якi я недарэка! Я цяпер успомнiў, што гэта за птушка. Гэта ж певень! Аднойчы мама паказвала мне яго, калi мы сядзелi на дрэве. Пеўнi вельмi хораша спяваюць, i ў iх шмат курэй, якiя нясуць яйкi. Вось бы паесцi гэтых курыных яек!

Усiм вядома - нiшто так не падабаецца гэтым лясным звяркам, як курыныя яйкi. I хоць на адну хвiлiнку маленькаму каацi ўспомнiлася парада, якую дала яму мацi, але жаданне перамагло. Ён сеў на ўзлеску i пачаў чакаць, калi добра сцямнее, каб пралезцi ў куратнiк.

Нарэшце апусцiлася ноч.



29 из 49