I толькi фламiнгi, у якiх тады былi белыя ногi, а дзюбы, як i цяпер, вельмi тоўстыя i крывыя, - толькi фламiнгi былi невясёлыя, бо ў iх было мала розуму i яны не змаглi прыдумаць, як апрануцца. Яны зайздросцiлi кожнаму гарнiтуру i асаблiва гарнiтурам, што былi ў каралавых гадзюк. Калi якая-небудзь змяя, какетлiва прыўздымаючы пышную газавую спаднiчку, праходзiла перад iмi, фламiнгi аж млелi ад зайздрасцi.

Тады адзiн фламiнга сказаў:

- Я ведаю, што трэба зрабiць. Трэба надзець чырвоныя, белыя i чорныя панчохi, i каралавыя змеi закахаюцца ў нас.

I гуртам узляцеўшы, усе фламiнгi пераляцелi раку i пастукалiся ў вясковую краму.

"Стук-стук!" - заляпалi яны нагамi.

- Хто там? - спытаў крамнiк.

- Гэта мы, фламiнгi. Цi не маеце вы чырвоных, белых i чорных панчошак?

- Не, такiх у мяне няма, - адказаў крамнiк. - Вы што, зусiм здурнелi? Такiх панчох вы нiдзе не знойдзеце.

Тады фламiнгi паляцелi ў другую краму.

- Стук-стук! Цi няма ў вас чырвоных, белых i чорных панчошак?

Крамнiк адказаў:

- Як вы кажаце? Чырвоных, белых i чорных? Такiх панчох нiдзе няма. Вы здурнелi. Хто вы такiя?

- Мы фламiнгi, - адказалi яны.

I мужчына сказаў:

- Пэўна, вы звар'яцелi.

Паляцелi яны яшчэ ў адну краму.

- Стук-стук! Цi няма ў вас чырвоных, белых i чорных панчошак?

Крамнiк закрычаў:

- Якiх-якiх? Чырвоных, белых i чорных? Толькi такiм дзюбатым птушкам, як вы, можа прыйсцi ў галаву прасiць такiя панчохi. Прэч адсюль!

I чалавек шпурнуў у iх венiкам.

Гэтак фламiнгi абляцелi ўсе крамы, i адусюль iх праганялi як шаленцаў.

Тады нейкi браняносец, якi йшоў да рэчкi папiць вады, захацеў пасмяяцца з фламiнгаў i, паважна павiтаўшыся, сказаў iм:



6 из 49