- Дзякуй, - неяк асаблiва прамовiла яна.

Ён апусцiў рукi. Потым зноў падняў, перапрасiў, i яна ўсмiхнулася. Мiлес таксама ўсмiхнуўся i адвёў вочы. Глэдзiс скажа... Аднак яму не думалася пра Глэдзiс. Ён глядзеў, як памалу меншаў маток на яго руках. I прыйшла яму думка, што маток хутка скончыцца i яна больш не будзе сядзець, нахiлiўшыся над iм, у сваёй яркай крыклiвай блузцы. I неяк непрыкметна замаруджваў рух нiткi. Калi ж ад матка нiчога не засталося, ён затрымаў у руцэ канец нiткi. А сам, нiбы апраўдваючыся, падумаў: "Гэта жарт, усяго толькi маленькi жарт".

Жанчына зразумела, што ён трымае нiтку, i зiрнула ў вочы. Мiлес замiргаў, паспрабаваў неяк па-дзiвацку ўсмiхнуцца. Яна цiхенька, каб не патрывожыць хворага, прыбрала нiткi i апынулася насупраць яго. Мiлес заплюшчыў вочы. Яна пацалавала яго i, нiбы ў дзiцяцi, забрала нiтку. I Мiлес, ахоплены неспазнанай да гэтага ласкай i пяшчотай, выпусцiў нiтку. Ён расплюшчыў i адразу заплюшчыў вочы, бо яго асляпiла яркае сонечнае святло, што адбiвалася ад яе чырвонай блузкi. Жанчына падняла яго галаву, каб ён змог выпiць чырвонага сухога вiна з аплеценай бутэлькi.

Мiлес застаўся адзiн. Упершыню ён адчуў сябе шчаслiвым, i гэтая залiшне сонечная краiна стала яму блiзкая. Лежачы на баку, ён глядзеў на жыта, алiвы, што вiднелiся з акенца, i адчуваў вiльготнасць губ маладой iталiйкi. I здавалася яму, што ён спрадвеку жыў у гэтай краiне.

З гэтага часу маладзiца ўвесь дзень была каля яго. Старая больш на гарышча не прыходзiла. Ногi ў Мiлеса памалу папраўлялiся. Ён еў пахучы сыр з казiнага малака. Луiджыя падвесiла над ложкам аплеценую бутэльку з вiном, i яму заставалася толькi нахiлiць яе, каб струменьчык чырвонага сухога вiна асвяжыў горла. Сонца асвятляла гарышча. Цэлымi гадзiнамi Мiлес цалаваў Луiджыю, прыцiскаючыся да яе чырвонай блузкi, i... не думаў нi пра Глэдзiс, нi пра сяброў з клуба.



4 из 7