не будзьце такiя сарамлiвыя, не бойцеся; каб вы ведалi, хто толькi ў гэтых асвенчаных высокiмi коштамi пакоях не задавальняў сваю сексуальную нецярплiвасць: тут былi людзi набожныя i бязбожныя, дрэнныя i добрыя. Пакой на дзве асобы з ваннаю, бутэлька шампанскага ў нумар. Цыгарэты. Снеданне а палове адзiнаццатай. Усё як найлепш. Прашу, пане, падпiшыце тут... не, вось тут - i, спадзяюся, ты не такi дурань, каб напiсаць сваё сапраўднае прозвiшча. Гэтая папера сапраўды iдзе ў палiцыю, там на ёй ставяць пячатку; яна робiцца дакументам i мае сiлу доказу. Hе давярай гарантыям таямнiцы з боку ўладаў, дарагi мой хлопча. Чым iх болей, тым больш iм трэба корму. А можа, ты калi-небудзь быў камунiстам, тады варта быць удвая пiльнейшым. Я таксама колiсь быў камунiстам, i католiкам быў таксама. I гэта сядзiць глыбока. Я i сёння не дам нiкому i слова сказаць супраць пэўных людзей, а хто пры мне дазволiць сабе па-дурному пакпiць з Мацi Боскай альбо з бацькi Кольпiнга, таму я здолею паказаць, што да чаго.

- Гатэльны! Нумар 42. Вунь там лiфт, калi ласка, пане.

Такiх вось я якраз чакаў - такiх, што здраджваюць шлюбным повязям вераломна, нiчога не хаваючы, i хочуць усяму свету прадэманстраваць, якiя яны, маўляў, незалежныя. Але калi вам няма чаго хаваць, дык чаму вы робiце гэткiя нахабныя мiны i гэтак выстаўляеце сваё нежаданне-нiчога-хаваць. Калi вам i праўда хаваць няма чаго, дык i не трэба хаваць. Калi ласка, пане, распiшыцеся тут - не-не, вось тут. Ну, з гэтай дурнаватай гусыняю я нiчога б не хацеў хаваць. Не-не! Каханне - гэта як грошы на чай. Пытанне аднаго iнстынкту. Бо па жанчыне адразу вiдно, цi варта мець з ёю якую-небудзь супольную таямнiцу. З гэтай не варта. Можаш, хлопча, мне паверыць. Тыя шэсцьдзесят марак за ноч плюс шампанскае ў нумар, грошы на чай, плюс снеданне, i што ты там яшчэ мусiш ёй ахвяраваць, - не варта. To ад прыстойнай i сумленнай вулiчнай дзяўчыны, што ведае сваю работу, ты б за гэта атрымаў сёе-тое... Гатэльны! Пакой сорак тры для пана i панi. Божачка, якiя людзi неразумныя!



29 из 279